Кватэрнік на Тутацы з Аляксандрам Гойшыкам у Беластоку

21.11.2025 19:00 - 21:00 Сядзіба Фонду Tutaka (ul. Ciołkowskiego, 24) 30 злотых

У пятніцу, 21 лістапада, у Беластоку адбудзецца кватэрнік на Тутацы.


Да вас завітае салігорскі Дзед-Барадзед, падарожнік, блогер і вулічны артыст, які правёў 1163 дні ў дарозе, наведаў 51 краіну на 4-х кантынентах, сустракаўся з беларусамі па ўсім свеце.

Гэта будзе вечар жывых гісторый, гумару, натхнення і подыху вялікіх дарог ва ўтульнай прасторы нашай студыі.

Квіткі коштам 30 злотых бярыце па спасылцы. На ўваходзе будзе 45 злотых.


Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ