Алесь Камоцкі з новай праграмай “Смак лістапада”

31.10.2016 19:00 - 19:00 Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургii (вул. Крапоткіна, 44) Бясплатнае

31 кастрычніка ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі аўтар і выканаўца ўласных песень Алесь Камоцкі разам са сваімі музыкантамі прэзентуе новую канцэртную праграму “Смак лістапада”. Упершыню вядомы беларускі бард цалкам выканае свой “ірландскі цыкл”: пераклады ірландскіх народных балад, над якімі музыкант працаваў некалькі апошніх гадоў.

“Смак лістапада” – гэта абсалютна новы Алесь Камоцкі. У сваіх баладах ён выходзіць далёка за межы бардаўскай песні, ствараючы новую музычную і сэнсавую, вельмі асабістую і ў нечым нават інтымную, прастору. Ірландскі цыкл Алеся Камоцкага – гэта шчырыя філасофскія гісторыі, разважанні сталага мудрага чалавека пра любоў і адзіноту, выбар і лёс, мары і ўзрост, смерць і жыццё. Акрамя перакладаў балад на канцэрце прагучыць шмат вядомых і любімых публікай песень пераважна ў рытмах боса-новы.

*****
Алесь Камоцкі – аўтар першага ў гісторыі беларускай бардаўскай песні альбома, паэт, філосаф, кампазітар і выканаўца. Нарадзіўся 9 чэрвеня 1958 года ў Барысаве. У 1986 годзе скончыў філасофскі факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У сярэдзіне 80-х выступаў у якасці саксафаніста ў складзе групы “Блізняты”, пазней – “Zartipo”. У другой палове 80-х пачаў выступаць як выканаўца ўласных беларускамоўных песень і песень на вершы вядомых паэтаў. У сярэдзіне 1990-х разам з Багданам Сіманенкам стварыў фестываль “Бардаўская восень”, якім займаўся на працягу 15 гадоў. На творчым рахунку аўтара – больш за дзясятак паэтычных зборнікаў, 15 музычных альбомаў, шматлікія супольныя праекты і дзясяткі аўтарскіх канцэртных праграм.

Вам можа быць цікава

Сустрэча з Дамінікай Кавалёнак у Гродне

23.12.2025 (15:00 - 16:00) Навуковая бібліятэка імя Карскага (вул. Савецкая, 25)

Канцэрт Аляксея Жбанава ў Мінску

24.12.2025 (18:30 - 19:30) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Азгура, 8)

Выставы Фёдара Хамякова "Чай у маёй галаве" ў Мінску

24.12.2025 19:00 - 10.02.2026 20:00 Галерэя "Арт Фабрыка" (вул. Свярдлова, 2)

Традыцыйныя танцы ў Мінску

28.12.2025 (17:00 - 20:00) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ