“Амерыканка”. Пачатак. Вечарына сучаснага беларускага перакладу ў Магілёве

14.12.2017 18:30 - 18:30 "Кола сяброў" (вул. Чкалава, 16) Уваход вольны

“Амерыканка” – новая кніжная серыя, у якой перакладчыкі плануюць публікаваць знакавыя кнігі пісьменнікаў Паўночнай Амерыкі ў перакладзе на беларускую мову. Дзякуючы краўдфандынгу на платформе ulej.by і мецэнату Ігару Жабароўскаму ў лістападзе на волю выпушчаная першая кніга серыі – “Палёт над гняздом зязюлі” Кена Кізі. Шчыра запрашаем чытачоў у Магілёве на прэзентацыю гэтага раману, а таксама ўсёй новай серыі “Амерыканка” ў межах шырэйшай гутаркі пра сучасны беларускі пераклад. Падчас вечарыны можна будзе пазнаёміцца з перакладамі серыі “Паэты планеты” і “ПрайдзіСвет”, а таксама пагартаць і набыць найноўшыя перакладныя кнігі, якія выйшлі ў гэтых серыях.

Вечарына адбудзецца 14 снежня ў 18:30 “Кола” (зав. Чкалава, 16)

Аўтары: Кен Кізі, Артур Конан Дойл, Генрых Гайнэ, Баляслаў Лесьмян

Перакладчыкі: Аляксей Знаткевіч, Ігар Крэбс, Марыя Мартысевіч, Ганна Янкута.

Імпрэза падтрыманая грамадскай кампаніяй “Будзьма!”

Уваход вольны


Вам можа быць цікава

Выстава «Гармонія свету неглюбскіх ткачых» у Мінску

07.05.2026 17:00 - 27.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Зміцер Бартосік у Варшаве

25.06.2026 (19:00 - 21:00) Vyraj (Aleja Armii Ludovej, 12)

Канцэрт «Падгайская грае Падгайскую» ў Варшаве

26.06.2026 (19:00 - 21:00) касцёл св. Аляксандра (Plac Trzech Krzyży 10/14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ