Калядны чытацкі вечар з Андрэем Бібікавым у Варшаве

28.12.2025 18:00 - 19:00 prastora_bel (Hoża 41, lok 2) Бясплатна

У наступную нядзелю, 28 снежня, у Варшаве адбудзецца калядны чытацкі вечар з Андрэем Бібікавым.


Вас чаакае перадсвяточны вечар слоў і сэнсаў. Камерны, утульны, без мітусні.

Спадар Андрэй будзе чытаць самыя розныя творы, у тым ліку тэксты беларускіх аўтараў, дзяліцца думкамі, пачуццямі, размаўляць з вамі і ствараць тое самае адчуванне блізкасці, за якое мы так любім жывыя сустрэчы.

Таксама у вас будзе магчымасць выпрабаваць сябе ў ролі чытальніка пад чулым і асцярожным кіраўніцтвам спадара Андрэя. Без страху. Без адзнакі. Толькі голас, тэкст і прыемнасць ад працэсу.

Па кошты і запіс звяртайцеся праз дырэкт прасторы.


Вам можа быць цікава

Выстава Аксаны Еўдакіменка "Каляровыя гісторыі" ў Магілёве

19.12.2025 16:30 - 18.01.2026 19:00 Мастацкi музей (вул. Міронава, 33)

Квір-Каляды ў Варшаве

23.12.2025 (16:00 - 18:00) паведамяць па рэгістрацыі (Варшава)

Туса для беларуса ва Уроцлаве

23.12.2025 (16:00 - 18:00) WędrówkiPub (Podwale 37/38)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ