Арганізацыі CreateCulture (Беларусь—Літва) і SmartSE AB (Швецыя) аб’яўляюць набор удзельнікаў на Тэатральны кэмп, які адбудзецца ў Вільні ў сакавіку 2026 года ў межах міжнароднай праграмы Creative Communities Acceleration Program.
Кэмп аб’яднае 10 удзельнікаў з Беларусі і Швецыі, усіх, хто лічыць сябе датычным да тэатру і бачыць у ім інструмент дыялогу, грамадзянскага ўдзелу і свабоды самавыяўлення.
Праграма кэмпа ўключае адукацыйныя фарматы, публічныя мерапрыемствы і міжкультурныя сустрэчы, дзе мастацтва становіцца мовай паразумення і ўзаемнай падтрымкі. На працягу сямі дзён удзельнікаў чакаюць:
— варкшопы ад экспертаў пра ролю тэатра ў развіцці дэмакратычных супольнасцей і пра сучасныя тэхналогіі ў сцэнічным мастацтве;
— творчыя сесіі і праца ў міжнародных камандах над пастаноўкай, якая будзе грунтавацца на досведзе удзельнікай і іх бачанні сучасных выклікаў для культуры і грамадства;
— публічны паказ у адным з тэатраў Вільні і рэфлексійная сустрэча пра вынікі і магчымасці далейшага супрацоўніцтва.
Пасля кэмпу ўдзельнікі зноў сустрэнуцца ў Вільні ў лістападзе 2026 года, а вясной 2027 года адбудзецца навучальны візіт у Швецыю для абмену досведам, сустрэч з культурнымі ініцыятывамі і планавання новых сумесных праектаў.
Тэатральны кэмп стане прасторай для прафесійнага росту, эксперыментаў і абмену вопытам паміж беларускімі і шведскімі творцамі. Мы шукаем людзей, адкрытых да дыялогу, гатовых даследаваць тэатр як форму свабоды і ўстойлівасці.
Тэрмін правядзення кэмпу: 22-29 сакавіка 2026 года
Месца: Вільня, Літва
Падача заявак адкрыта да: 18 студзеня 2026
Форма падачы заявак і падрабязнасці па спасылцы.
Умовы ўдзелу: праезд, пражыванне і харчаванне цалкам аплачваюцца арганізатарамі.
Мова кэмпа — англійская.
Creative Communities Acceleration Program (CCAP) ажыццяўляецца пры падтрымцы Swedish Institute і накіраваная на развіццё супрацоўніцтва паміж беларускімі, шведскімі і літоўскімі творчымі прафесіяналамі ў сферах кіно, тэатра і музыкі. Праграма арэнтаваная на падтрымку мастацтва як прасторы свабоды і ўмацаванне дэмакратычных каштоўнасцей праз культуру.