Абвешчаны збор сродкаў на рэабілітацыю Антося Антончыка, унука Рыгора Кастусёва. Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбук напісаў бацька Антося, грамадскі дзеяч з Магілёва Дзмітры Антончык.
«Сябры, хачу папрасіць вашай падтрымкі для Антося.
Мы стварылі старонку збору сродкаў на рэабілітацыю нашага сына. У Антося ДЦП — кожны рух даецца яму няпроста, але ён змагаецца і не здаецца.
Калі будзеце запаўняць PIT, можна перадаць 1,5% падатку — для вас гэта бясплатна, а для Антося вялікая дапамога. Нават просты рэпост вельмі дапаможа.
Вялікі дзякуй кожнаму!», — напісаў Дмітры Антончык.
Дапамагчы Антосю Антончыку можна па спасылцы.