Анлайн-чытанне казкі «Сподачак для Цмока» Надзеі Ясмінскай

29.04.2021 19:00 - 20:00 youtube Бясплатнае

Кампанія «Будзьма беларусамі» распачынае цыкл анлайнаў для самых цікаўных гледачоў. Першае чытанне для дзетак адбудзецца 29 красавіка на нашым ютуб-канале.

Што за істота пасялілася пад ложкам хлопчыка Юзіка? Чаму з ёй не могуць справіцца ні служба змагання з кузуркамі, ні пажарныя, ні нават тата з мамай? Даведаемся 29 красавіка! Казку Надзеі Ясмінскай «Сподачак для Цмока» прачытае вольны купалавец, чароўны голас праекта «Кніжны воз» Хрысціна Дробыш. Пачатак а 19-й гадзіне!

Чытанне пройдзе на нашай творчай анлайн-пляцоўцы «PartyZona», дзе адбываюцца самыя цікавыя культурныя падзеі. Тут вы зможаце даведацца пра адметнасці роднай мовы, культуры і гісторыі, пазнаёміцца з тымі, хто стварае сёння нашу непаўторную беларускую культуру.

Падзея на Facebook.


Вам можа быць цікава

Лекцыя «Беларуская рэжысура: Рыд Таліпаў» у Мінску

28.01.2026 (18:00 - 19:00) Цэнтр беларускай драматургіі (Крапоткіна, 44)

Кіналекторый "Люм'еры" ў Мінску

29.01.2026 (18:00 - 20:00) НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Майстар-клас па ляўкасе ў Мінску (12+)

01.02.2026 (14:00 - 16:00) мінскі абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Гікалы, 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ