Перфарматыўная экскурсія па выдавецтве "Мяне няма" ў Варшаве

14.03.2026 18:00 - 20:00 паведамяць па рэгістрацыі (паведамяць па рэгістрацыі) ад 20 злотых

У суботу, 14 сакавіка, у Варшаве адбудзецца перфарматыўная экскурсія ад Тутэйшага тэатра па офісе выдавецтва "Мяне няма".


Мяне Няма - рэспектабельнае беларускае незалежнае выдавецтва з офісам на ускраіне Варшавы.

Тутэйшы Тэатр - уцелаўлёная прага да творчага эксперыменту, гіганты тэатральнай імправізацыі, мастадонты складанай формы.

Спалучэнне гэтых бадзёрых суб’ектаў раней назвалі б алхіміяй.

Вас чакае імерсіўная вандроўка па 7 пакоях офісу выдавецтва, дзе водгукі цяжкай штодзённай працы кніганошаў злучаюцца з мелодыямі тэкстаў, ласкава напетымі акторамі і акторкамі тэатра.

Сусвет асобных твораў ажыццяўляецца на вашых вачах, тае на далонях, ходзіць вашымі нагамі і гэтак далей, і гэтак далей.

Удзел - данат ад 20 злотых. Рэгіструйцеся па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Лекцыя «Жаночы вобраз у археалогіі» ў Мінску

18.04.2026 (15:00 - 17:00) Ратуша (пл. Свабоды, 2а)

Фэст суседзяў у Вільні

19.04.2026 (12:00 - 16:00) Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20)

Тэатралізаванае чытанне «Ма-Сін-Сін» у Мінску (12+)

19.04.2026 19:00 - 20.04.2026 20:10 РТБД (Крапоткіна, 44)

«Relikt» у Кракаве

24.04.2026 (20:00 - 22:00) GARAGE PUB (Marszałka Józefa Piłsudskiego 27)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ