Агульнанацыянальная анлайн-дыктоўка у Дзень роднай мовы

21.02.2024 19:00 - 21:00 (анлайн) Бясплатнае

Музей Вольнай Беларусі, НАУ і Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні запрашаюць беларусаў з усіх куткоў свету ўзяць удзел у АГУЛЬНАНАЦЫЯНАЛЬНАЙ АНЛАЙН-ДЫКТОЎЦЫ!


Дата: 21 лютага

Час: 19:00 — Мінск; 18:00 — Вільня; 17:00 — Варшава.

Месца: BELSAT LIFE 

21 лютага, у Дзень роднай мовы, мы як ніколі можам паказаць нашу любоў да беларускай мовы.

Сёлета дыктоўка прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава, які лічыў, што лёс беларускай мовы неразрыўна звязаны з незалежнасцю нашай краіны: «Будзе незалежнай Беларусь ‒ будзе ўсё. У тым ліку мова і культура».

І сёння, калі перад беларусамі асабліва востра стаяць пытанні абароны незалежнасці, а значыць, і захавання мовы, мы ні ў якім разе не павінны забываць пра гэтыя мудрыя словы нашага славутага пісьменніка.

Далучайцеся да трансляцыі, дзе б вы ні былі!

Няхай жыве наша прыгожая мова і незалежная Беларусь!

Дбайце пра сваю бяспеку і карыстайцеся VPN.


Вам можа быць цікава

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

ZVONKU ў Мінску

23.08.2026 (19:00 - 21:00) хаб «Сквер» (пр-т Незалежнасці, 95 к. 3)

Vulitsa Ezha ў Мінску

29.08.2026 12:00 - 30.08.2026 22:00 батанічны сад (вул. Сурганава, 2В)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ