Анлайн-дыскусія «Турма як аб’ект савецкай/камуністычнай спадчыны»

05.05.2022 15:00 - 17:00 анлайн Бясплатнае

5 траўня Цэнтр еўрапейскіх даследаванняў Вілфрыда Мартэнса (Бельгія) і Фонд ім. Конрада Адэнаўэра (Беларусь) ладзяць анлайн-дыскусію «Турма як аб’ект савецкай/камуністычнай спадчыны» ў межах праекта «Камуністычная/савецкая гісторыка-культурная спадчына Усходняй Еўропы ў 21 стагоддзі».



Дата: 5 траўня

Час: 15.00 (час мінскі)

Месца: анлайн

Падчас круглага стала сваімі меркаваннямі па гэтай тэме падзеляцца эксперты:

Фелікс Акерман, доктар філасофскіх навук, Нямецкі гістарычны інстытут, Варшава;

Андрэй Усач, аспірант гісторыі, кіраўнік грамадскай арганізацыі «Пасля цішыні», Львоў;

Ганна Яцэнка, магістр медыякамунікацый, кіраўніца праўлення грамадскай арганізацыі «Пасля цішыні», Львоў;

Юрый Кадзенка, кандыдат гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік Мемарыяльнага музея таталітарных рэжымаў «Тэрыторыя Тэрору», Львоў;

Алесь Радзюк, кандыдат гістарычных навук, навуковы супрацоўнік ЦбіРД ЕГУ, Вільня;

Аляксандр Райчонак, кандыдат гістарычных навук, стыпендыянт фонда А. Пілецкага, Варшава.

Рэгістрацыя па спасылцы да канца дня 4 траўня.


Вам можа быць цікава

Лекцыя «Велікодная пісанка: вытокі традыцыі» ў Мінску

08.04.2026 (16:00 - 18:00) Галерэя «Цэнтр», мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Вялікдзень у Суле

11.04.2026 10:00 - 12.04.2026 18:00 (парк гісторыі Сула)

Выстава «Цяжкасці перакладу» ў Мінску (6+)

11.04.2026 17:00 - 24.05.2026 17:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ