ПАДЗЕЯ ДНЯ: Анлайн-дыскусія «Творчая міграцыя з Беларусі»

30.09.2022 16:00 - 18:00 анлайн Бясплатнае

30 верасня, у пятніцу, Фонд імя Фрыдрыха Эберта і Ambasada Kultury сумесна з Прэс-клубам ладзяць анлайн-дыскусію «Творчая міграцыя з Беларусі».



Дата: 30 верасня

Час: 16.00 (час мінскі)

Месца: zoom


Дыскусія аб’яднае мастачак, куратараў і арт-менеджараў з Беларусі, якія цяпер жывуць і працуюць у Берліне альбо прайшлі арт-рэзідэнцыю ў ім у 2021-2022 гадах.

Яны збяруцца анлайн, каб зірнуць на творчую міграцыю з Беларусі ў гістарычнай перспектыве і абмеркаваць магчымасці развіцця сучаснага мастацтва ў рэгіёне ў новых абставінах.


Вось пра што пойдзе гаворка:

Хвалі і складанасці творчай міграцыі з Беларусі;

Мастацкае жыццё ў Германіі і магчымасць салідарызацыі;

Актуальныя працэсы ў беларускім сучасным мастацтве і яго перспектывы.


А вось хто бярэ ўдзел:

Валянціна Кісялёва, арт-менеджарка і дырэктарка Амбасады Культуры, сукуратарка Antiwarcoalition.art;

Ганна Чыстасердава, арт-менеджарка і дырэктарка Амбасады Культуры, суэўратарка antiwarcoalition.art;

Лена Прэнц — мастацтвазнаўцаа і дырэктарка Prater Galerie, сукуратарка Aantiwarcoalition.art;

Аляксандр Камароў, мастак, арт-менеджэр, сузаснавальнік ABA (AIR Berlin Alexanderplaz) і медыяплатформы Pxflux.net, саукуратар Antiwarcoalition.art;

Антаніна Сцябур, мастацтвазнаўца, куратарка і арт-крытык, сукуратарка Antiwarcoalition.art;

Надзя Саяпіна, міждысцынарная мастачка, якая працуе з тэмай вымушанай міграцыі;

Уладзімір Грамовіч, міждысцыплінарны мастак, які працуе з тэмамі мадэрнізму, гісторыі ідэалогіі і трансфармацыі мінскай гарадской прасторы.


Мадэратарка — Саша Рэйзар, PhD, беларуска-амерыканская даследчыца і куратарка.

Працоўныя мовы дыскусіі — беларуская, руская.


Удзел бясплатны, трэба толькі зарэгістравацца па спасылцы.





Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Выстава «Рафаэль. Эпоха Рэнесансу» ў Гомелі

19.06.2026 10:00 - 02.08.2026 19:00 галерэя Вашчанкі (вул. Карповіча, 4)

Майстар-клас па гарлячках у Гомелі (12+)

27.06.2026 (14:00 - 16:00) філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Канцэрт хору «Канкордзія» ў Варшаве

27.06.2026 (19:15 - 21:00) Kościół Akademicki św. Anny (Krakowskie Przedmieście 68)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ