Майстар-клас па гарлячках у Гомелі (12+)

29.11.2025 12:00 - 14:00 Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а) 10 рублёў

У суботу, 29 лістапада, філіял Веткаўскага музея ў Гомелі ладзіць апошні ў гэтым годзе майстар-клас па гарлячках. 


Гарлячка - гэта шыйнае ўпрыгожванне з бісеру. Такі сабе неглюбскі чокер. 

Гарлячка была штодзённым упрыгожваннем, якое яшчэ ў першай палове 20 стагоддзя насілі амаль усе жанчыны любога ўзросту.

На майстар-класе кожны пачне рабіць сваю гарлячку. Не будзе часу зрабіць яе цалкам, але вы будзеце ведаць тэхналогію і лёгка зможаце скончыць упрыгожванне дома.

Бісер для ўпрыгожвання дадуць. Але калі вы хочаце ўзяць пэўны з сабой, то спатрэбіцца бісер 2-х ці 3-х колераў - па два пакецікі кожнага колеру. 

Памер бісернай пацеркі  - на ваш выбар. Чым буйнейшыя пацерка - тым хутчэй спляцецца гарлячка, але і больш масіўная яна атрымаецца.

Кошт - 10 рублёў. Запісвайцеся загадзя па нумары +375 232 50-96-98 (з 9.30 да 18.00).


Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ