Анлайн-дыскусія «Вялікае Княства Літоўскае — беларуская дзяржава?»

25.05.2023 19:00 - 22:00 (zoom) Бясплатнае

SCIENCE AT RISK Emergency Office запрашае на серыю публічных мерапрыемстваў.



Дата: 25 траўня
Час: 19:00 (па Мінску)
Месца: zoom

Эпоха Вялікага Княства Літоўскага з’яўляецца адным з важнейшых перыядаў у гісторыі Беларусі. Значэнне гэтай праблемы выходзіць далёка за межы гістарычнай навукі і мае істотны ўплыў на шырокія колы беларускага грамадства. Важнымі з’яўляюцца пытанні, як узнікла гэтая дзяржава, які ўнёсак у яе ўтварэнне зрабілі беларускія эліты, ці было месца Беларусі ў палітычных і іншых структурах Вялікага Княства Літоўскага.

У рамках дыскусіі мы прапануем абмеркаваць гэтыя і іншыя пытанні, адыйшоўшы ад спрошчаных капцэпцый ва ўспрыманні мінулага. Нас будзе цікавіць перыяд ад моманту стварэння ВКЛ да Люблінскай уніі 1569 г.

Удзельнікі:

д.г.н. Аляксандр Груша
к.г.н. Васіль Варонін
к.г.н. Мікола Волкаў

Мадэратарка:

к.г.н. Ніна Скеп’ян

Спасылка на рэгістрацыю


Дыскусія арганізавана Беларускім інстытутам у Празе пры падтрымцы SCIENCE AT RISK Emergency Office.

SCIENCE AT RISK Emergency Office — гэта праект некамерцыйнай арганізацыі akno e.V., накіраваны на аказанне падтрымкі навукоўцам і студэнтам, якія пацярпелі ад вайны супраць Украіны альбо палітычных рэпрэсій у Беларусі і Расіі.



Вам можа быць цікава

Выстава Ташы Кацубы «0 / KATSUBA» ў Беластоку

10.10.2025 18:00 - 28.12.2025 19:00 Galeria im. Sleńdzińskich (Legionowa 2)

Канцэрт арганнай музыкі ў Мінску

09.11.2025 (14:00 - 15:30) касцёл св. Францішка Асізскага (вул. Авіяцыйная, 4)

"Петля Пристрастия" ў Батумі

28.11.2025 (20:00 - 22:00) Circus Arena (39 Nikoloz Baratashvili Str.)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ