Майстар-клас па ткацтве паясоў у Быдгашчы

(паведамяць па рэгістрацыі) 150 PLN
Наступнымі выходнымі, 18 і 19 красавіка, у Быдгашчы ладзяць двухдзённы майстар-клас па традыцыйным ткацтве паясоў.

План такі:

  • даведаецеся пра нюансы і асаблівасці гэтага віду ткацтва;

  • на аснове прапанаваных узораў створыце свой унікальны беларускі арнамент;

  • пройдзеце ўсе этапы працы — ад снавання нітак да аздаблення гатовага пояса.

У выніку кожны ўдзельнік створыць уласны пояс.

Да ўдзелу запрашаюцца не толькі жанчыны, але і мужчыны.

Колькасць месцаў абмежаваная — яна залежыць ад колькасці набораў інструментаў, якія можа прывезці майстрыца. Запісвайцеся загадзя.

Кошт удзелу — прыблізна 150 злотых. Рэгіструйцеся па спасылцы.

Дата: 18 і 19 красавіка

Час: паведамяць удзельнікам


Вам можа быць цікава

Выстава «STYX — Crossing Darkness Within» у Берліне

26.04.2026 15:00 - 31.05.2026 18:00 void ink (Schwedter Str. 48)

Выстава Барыса Аракчэева «Вобразы мілыя роднага краю» ў Мінску

08.05.2026 17:00 - 22.05.2026 18:00 музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Выстава Алеся Фалея «Паміж небам і зямлёй» у Мінску

13.05.2026 18:00 - 06.06.2026 19:00 Мастацкая галерэя БЕЛАРТ (вул. К. Маркса, 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ