Прэзентацыя кнігі «Беларусы ў Літоўскай Рэспубліцы (1918-1940)» у Вільні

15.04.2026 18:30 - 20:30 Беларускі дом (Vilniaus, 20) Бясплатнае
У сераду, 15 красавіка, у Беларускім доме адбудзецца прэзентацыя беларускага перакладу кнігі Томаша Блашчака «Беларусы ў Літоўскай Рэспубліцы (1918-1940)».

Кніга даследуе:

  • грамадскую, палітычную, культурную і адукацыйную дзейнасць беларускай супольнасці ў Літве ў міжваенны час;

  • тое, як змянялася стаўленне беларускіх палітыкаў у пытанні Вільні і Віленшчыны у 1918‑1939 гг.;

  • жыццё і дзейнасць лідараў беларускай супольнасці ў Літве, у тым ліку Клаўдзія Дуж-Душэўскага.

У кнізе падрабязна разглядаюцца беларуска-літоўскія адносіны падчас барацьбы за стварэнне незалежнай Літвы і Беларусі і ў міжваенны перыяд, калі беларусы заставаліся бездзяржаўнай нацыяй, а літоўцам удалося адстаяць сваю дзяржаву.

Шмат увагі прысвечана вайсковаму супрацоўніцтву Літвы і Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама кнігавыданню на беларускай мове ды грамадскаму жыццю беларусаў у міжваеннай Літве.

Томаш Блашчак — доктар гісторыі, спецыялізуецца на даследаванні гісторыі нацыянальных рухаў ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе ў XX стагоддзі.

Уваход вольны.



Вам можа быць цікава

Фэст мастацтваў «Арт-Мінск» у Мінску

30.04.2026 19:00 - 07.06.2026 17:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Канцэрты хору «Артос» у Варшаве

30.04.2026 19:00 - 07.06.2026 17:00 касцёл св. Аляксандра (Plac Trzech Krzyży 10/14)

Лекцыя «Рамантыка кветак: унікальны код» у Мінску

04.06.2026 (17:00 - 19:00) Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, пятая зала рускага мастацтва) (вул. Леніна, 20)

Арцём Невыважук у Кракаве

13.06.2026 (19:00 - 21:00) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ