Анлайн-дыскусія «Як вайна паўплывала на беларускіх актывістак?»

22.06.2022 19:00 - 21:00 анлайн Бясплатнае

22 чэрвеня далучайцеся да анлайн-дыскусіі «Як вайна паўплывала на беларускіх актывістак?».



Дата: 22 чэрвеня

Час: 19.00 (час мінскі)

Месца: Zoom

З першых дзён поўнамаштабнага ваеннага ўварвання Расіі ва Украіну 24 лютага 2022 года многія актывісты і актывісткі з Беларусі ўключыліся ў аказанне дапамогі тым, хто мае патрэбу, і падтрымку Украіны на розных узроўнях.


22 чэрвеня чатыры беларускія актывісткі падзеляцца сваімі асабістымі гісторыямі выжывання і пражывання вайны, раскажуць пра тое, як яны дапамагаюць маючым патрэбу і ці сутыкаюцца з дыскрымінацыяй з-за сваёй нацыянальнасці.

Удзельніцы:

Яўгенія Доўгая — журналістка і феміністка.

Наста Кірмаш — фем-, квір-, нізавая актывістка.

Марыя — былая палітвязня, цяпер валанцёрка ва Украіне.

Станіслава Цярэнцьева — грамадзянская актывістка з Беларусі, сулідарка ініцыятывы «Задвиж_ка» і каардынатарка сайта дапамогі napryamok.org.

Мадэратарка: Лена Агарэлышава — гендэрная даследчыца, валанцёрка ў інтэрнаце для людзей, якія вымушана пакінулі Украіну.


Рэгістрацыя па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава "女on(n)a" ў Варшаве

06.02.2026 18:30 - 21.02.2026 19:30 прастора МІТ (Stalowa 36)

GODS TOWER у Познані

20.02.2026 (18:00 - 20:00) W_Sercu (Al. Niepodległości 30)

Дзень роднай мовы ў Вільні

21.02.2026 (17:00 - 19:00) Дом нацыянальных супольнасцей (Raugyklos, 25 (2 паверх))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ