ПАДЗЕЯ ДНЯ: Анлайн-гутарка з перакладчыцай Марынай Шодай «Вольга Такарчук у беларускіх перакладах»

11.10.2022 18:00 - 19:30 анлайн Бясплатнае

У аўторак, 11 кастрычніка, далучайцеся да новай анлайн-сустрэчы цыклу «Санаторый пад клепсідрай» з Андрэем Хадановічам.



Дата: 11 кастрычніка

Час: 18.00 (час мінскі)

Месца: фэйсбук-старонка і ютуб-канал «Прасторы польскай культуры».


Гэтым разам будуць гутарыць пра творчасць культавай сучаснай польскай пісьменніцы, лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі Вольгі Такарчук.


Госця сустрэчы — перакладчыца Марына Шода. Спадарыня Марына адкрые некаторыя таямніцы творчасці сваёй улюбёнай літаратаркі, а таксама прачытае па-беларуску фрагмент рамана «Правек ды іншыя часы» і вельмі актуальнае эсэ «Не бойся!»


Вось пра што пойдзе размова:

Як пісьменніца парушае і пашырае звыклыя жанравыя межы ў літаратуры?

Чым незвычайнае каляднае апавяданне «Прафесар Эндрус у Варшаве»?

Якое месца займаюць у творчасці літаратаркі архетыпы, вандроўныя сюжэты ды вечныя вобразы?

Якім чынам пераасэнсоўвае гісторыю раман «Правек ды іншыя часы»?

Як жанр дэтэктыва і трылера дазваляе аўтарцы ўключыць у ідэйнае поле рамана праблемы фемінізму, аховы навакольнага асяроддзя і абароны жывёлаў? («Вядзі свой плуг праз косткі мёртвых»)

Якія таямніцы адкрывае апавяданне «Зялёныя дзеці»?

Як славутая набелістка супрацоўнічае са сваімі перакладчыкамі і што такое Міжнародны кангрэс перакладчыкаў Вольгі Такарчук?

Якое месца ў сучасным польскім культурным жыцці займае арганізаваны пісьменніцай літаратурны фестываль «Горы літаратуры»?


Удзел бясплатны: проста далучайцеся да трансляцыі на фэйсбук-старонцы альбо на ютуб-канале «Прасторы польскай культуры».





Вам можа быць цікава

Выстава пісанкі «Знакі жыцця» ў Мінску

25.02.2026 18:00 - 21.03.2026 20:00 музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Квіз "А што ты ведаеш пра БНР?" у Гаазе

21.03.2026 (14:00 - 16:00) Stationsweg 10b (Stationsweg 10b)

Беларускія танцы ў Варшаве

21.03.2026 (18:00 - 21:00) Chata Numinosum (Jazdów 3/5)

Відэапаказ спектакля «Дзяды» ў Браціславе

26.03.2026 (17:30 - 19:30) Bratislavska platfotma mladych (Štefánikova 35)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ