Анлайн-канферэнцыя «Беларуская нацыя вачыма дыяспары і суайчыннікаў»

12.11.2022 - 13.11.2022 18:00 - 03:00 анлайн Бясплатнае

У суботу, 12 лістапада, Беларускі Інстытут Навукі і Мастацва ў Канадзе і часопіс «Культура. Нацыя» ладзяць анлайн-канферэнцыю «Беларуская нацыя вачыма дыяспары і суайчыннікаў».



Дата: 12 лістапада

Час: з 11.00 (час атаўскі, гэта 18.00 па Мінску)

Месца: zoom 

У праграме — найцікавейшыя ды дужа актуальныя даклады навукоўцаў, літаратараў і грамадскіх дзеячоў з Беларусі, Польшчы, Канады і Бразіліі.

Вось некаторыя:

«Амбівалентная роля ‘Вялікай Айчыннай вайны’ ў фармаванні гістарычнай памяці і нацыянальнай ідэнтычнасці ў сучаснай Беларусі»

«Беларуска-індзейская кампаратывістыка: найважнейшыя неэтнаграфічныя рубрыкі»

«Практычны досвед развіцця арганізацый беларускай дыяспары»

«Нацыянальная самасьвядомасьць у сьвятле маралі, міласэрднасьці і любові»


 А яшчэ будзе круглы стол з трапнай назвай «Што рабіць».


Удзел бясплатны. Вывучайце праграму па спасылцы ды далучайцеся праз зум-спасылку ў ёй.




Вам можа быць цікава

Лекцыя пра Ігната Дамейку ў Мінску

26.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

«Вілейска-маладзечанскі строй» у Мінску

27.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Варшаве

22.09.2026 (19:00 - 20:40) Terminal Kultury Gocław (ul. Jana Nowaka-Jeziorańskiego 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ