Анлайн-курс ранішняй гімнастыкі «Пачні свой лепшы дзень»

04.04.2022 08:15 - 19:00 анлайн Бясплатнае

Віртуальны Універсітэт Залатога Веку запрашае ахвотных далучыцца да ранішняй анлайн-гімнастыкі «Пачні свой лепшы дзень», якую праводзіць выкладчыца курсу «Самадэва-ёга» Надзея Шафрановіч.



Дата: з 4 красавіка штодзённа

Час: 8.15 (час мінскі)

Месца: Zoom

Гімнастыка доўжыцца 25-30 хвілін і гэтага дастаткова, каб прачнуцца, узгадаць аб сваіх планах, прывесці свае мышцы ў тонус і напоўніцца энергіяй на ўвесь дзень.

Занятак пачынаецца з пастаноўкі намераў, затым некалькі практыкаванняў для самакарэкцыі суставаў, невялікі комплекс практыкаванняў, які запускае працу розных сістэм нашага цела, уключаючы энергетычную.

Акрамя гэтага, гімнастыка мае назапашвальны эфект. Ужо праз два тыдні вы адчуеце вынік — ваша самаадчуванне палепшыцца, сіл будзе больш, цела стане больш рухомым і моцным.

4 красавіка а 18 гадзіне адбудзецца анлайн-сустрэча — знаемства.

Каб далучыцца да заняткаў, запоўніце калі ласка, кароткую анкету па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Мінску

28.04.2026 10:00 - 05.07.2026 17:00 Viva Kola Art (вул. Дзімітрава, 3)

Выстава «Гармонія свету неглюбскіх ткачых» у Мінску

07.05.2026 17:00 - 27.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава Юліі Стратовіч CLOWNERY ў Варшаве

12.06.2026 19:00 - 12.07.2026 18:00 House of Storks (Mickiewicza 18B)

Вандроўка з Мінска па Паўночнай Стаўбцоўшчыне

18.07.2026 (09:00 - 19:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ