Анлайн-лекцыя Аляксея Братачкіна «Грамадзянская навука, публічная гісторыя і аўтарытарызм»

28.04.2025 18:00 - 20:00 Zoom Бясплатнае



У панядзелак, 27 красавіка, у межах Беларускага калёквіума Ферн-Універсітэта ў Хагене адбудзецца анлайн-лекцыя Аляксея Братачкіна «Грамадзянская навука, публічная гісторыя і аўтарытарызм».




 Як ствараюцца гістарычныя веды ў аўтарытарным кантэксце?

Як працуе грамадская функцыя навукі ва ўмовах аўтарытарызму, ці магчымы ўдзел грамадзян у з’яўленні інфраструктуры грамадзянскай навукі і самой «грамадзянскай навукі»?

Сацыяльныя і гуманітарныя навукі ў Беларусі, перажыўшы некалькі пікаў «лібералізацыі» і ўмацавання аўтарытарызму, — адзін з кейсаў для аналізу.

Прэзентацыя будзе прысвечана двум перыядам найноўшай гісторыі Беларусі — канцу 1980-х — першай палове 1990-х і 2010-2020 гадам, а таксама абмяркуе сувязі паміж вытворчасцю гістарычных ведаў, грамадскімі рухамі і аўтарытарнай цэнзурай.

Мадэратар дыскусіі — праф. д-р Сайман Льюіс (Брэменскі ўніверсітэт).

Мова — ангельская.


Удзел вольны. Далучайцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Казакова «Прысвячэнне Беларусі» ў Гродне

03.09.2026 17:30 - 27.09.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Выстава Аляксандра Салаўёва ў Віцебску

11.09.2026 10:00 - 11.10.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Спектакль «Наступны прыпынак» у Варшаве (16+)

26.09.2026 19:00 - 27.09.2026 21:00 Teatr Potem-o-tem (ul. Nowolipki 2/2a)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ