Анлайн-лекцыя «Беларуская традыцыйная культура ў XXI стагоддзі»

03.02.2022 19:00 - 20:30 віртуальная кавярня ЗНО Бясплатнае

Віртуальная кавярня «ЗНО» запрашае на святочную анлайн-дыскусію аб традыцыйнай культуры у сучаснай Беларусі ў гонар 60-годдзя Сяргея Санько, філосафа, культуролага, даследчыка беларускай традыцыйнай культуры. Ягоныя сябры і калегі збяруцца, каб ушанаваць юбіляра, — у дыскусіі пра ягоныя ідэі.


Бяруць удзел Таццяна Валодзіна, Уладзімір Лобач, Тодар Кашкурэвіч, Ірына Дубянецкая, Ігар Бабкоў, Іван Новік ды іншыя.

Дата: 3 лютага

Час: 19.00

Месца: ZOOM

Сяргей Санько — адзін з самых глыбокіх, самых канцэптуальных, і ў той жа час самых «незаўважных» беларускіх інтэлектуалаў. Напачатку 90-х ягоныя ідэі і тэксты радыкальна змянілі кантэкст і практыкі даследавання фальклору і традыцыйнай культуры, этнічнай і культурнай гісторыі, культуралогіі і семіётыкі культуры.

Вынікам яго работы былі выпускі альманаха Крыўя, семінары і канферэнцыі, выпускі «Друвіса» ( з Тодарам Кашкурэвічам), збор тэкстаў «Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралогіі», узорны «Міфалагічны слоўнік» і зусім нядаўняя «Беларуская народная філасофія» (з Ірынай Дубянецкай).

У ценю застаюцца ягоныя работы па семіётыцы і тэорыі знака, а таксама па беларускай інтэлектуальнай гісторыі і гісторыі ідэй.

Рэгістрацыя на сустрэчу па спасылцы.

Будзе таксама арганізавана трансляцыя ў facebook на старонцы Беларускага Калегіюма.


Вам можа быць цікава

Выстава «Мастакі еўрапейскага авангарда» ў Віцебску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава «Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс» у Мінску

22.07.2026 11:00 - 31.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (К. Маркса, 24)

Выстава Антона Радзівонава «На хвалях жыцця» ў Гайнаўцы

20.08.2026 10:00 - 10.10.2026 17:00 Музей беларускай культуры (3 Maja 42)

«Мая свабода п’яная і танчыць аголенай» у Берліне

17.09.2026 (19:00 - 21:30) PANDA platforma (Knaackstraße 97 (im kleinen Hof der Kulturbrauerei))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ