Анлайн-лекцыя да Ночы (не)расстраляных паэтаў

27.10.2024 22:00 - 23:55 ютуб-канал Асацыяцыі Беларусаў у Амэрыцы Бясплатнае
 

 У нядзелю, 27 кастрычніка, Асацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы (АБА) запрашае на тэатралізавана-інтэрактыўную лекцыю да Ночы паэтаў «Вяртанне з пекла».






Дата: 27 кастрычніка

Час: 22.00 (час варшаўскі, гэта 17.00 па Н’ю-Ёрку і 14.00 па Сан-Францыска)

Месца: ютуб-канал Асацыяцыі Беларусаў у Амэрыцы 



Рэжысёр і даследчык літаратуры Васіль Дранько-Майсюк разам з акторкай Аленай Баяравай раскажуць новыя факты пра нашых пісьменнікаў, распавядуць пра той час, прачытаюць малавядомыя вершы і ўрыўкі з апавяданняў. 

З пятніцу на суботу (29-30 кастрычніка 1937 г.) ва ўнутранай турме НКВД «амерыканка» былі расстраляныя каля 22 беларускіх літаратараў.

 Сёння іх спадчына вяртаецца да нас.



 Удзел вольны, далучайцеся да стрыму на ютубе па спасылцы.





Вам можа быць цікава

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Віцебску

15.07.2026 16:00 - 30.08.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Беларускі пікнік LTCŃ у Кракаве

01.08.2026 (11:00 - 21:00) парк Ёрдана (al. 3 Maja 11)

Фестываль «Гальшанскі замак» у Гальшанах

01.08.2026 (18:00 - 22:00) Гальшанскі замак (вул. Замкавая, 64)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ