Анлайн-лекцыя «Краіна замкаў: міф, які яднае беларусаў»

16.10.2024 18:00 - 20:00 анлайн Бясплатнае
 


У сераду, 16 кастрычніка, Беларускі інстытут у Празе запрашае на анлайн-лекцыю «Краіна замкаў: міф, які яднае беларусаў».








Дата: 16 кастрычніка ў 18.00 (час СЕТ, гэта 19.00 па Мінску і Вільні)

Месца: зум 




Беларускае грамадства і дзяржава перажываюць цяжкі час, што адлюстроўваецца на вострай палярызацыі ва ўспрыманні гісторыі народу і краіны. Падаецца, цяпер цяжка знайсці агульныя, аднолькава каштоўныя для усіх падзеі і з’явы ў мінулым. 

Але ад самага аднаўлення незалежнасці Беларусі і да цяперашняга часу мы бачым паступовае і мэтанакіраванае аднаўленне зруйнаваных замкаў, якія сапраўды аб’ядноўваюць беларусаў, а найбольш ярка гэты феномен увасобіўся ў міфе пра «краіну замкаў». 

Замкі і архітэктура ў цэлым сталі для беларускага грамадства і дзяржавы пасля распаду СССР адным з найбольш зручных сімвалаў для самаідэнтыфікацыі, што выявілася, напрыклад, пры афармленні грашовых знакаў. 

Важнай асаблівасцю архітэктурных помнікаў, у тым ліку замкаў, з’яўляецца множнасць варыянтаў іх інтэрпрэтацый, што робіць іх дастаткова ўніверсальным інструментам для палітыкаў і грамадства. 

Гэта значыць, у залежнасці ад сітуацыі і неабходнасці іх можна прадстаўляць сімваламі розных ідэй і канцэпцый: самаахвярнай барацьбы з захопнікамі, нацыянальнай самабытнасці, глыбокай гісторыі, прыналежнасці да еўрапейскай культуры і г.д. 

У лекцыі разгледзяць узнікненне міфа аб Беларусі, як «краіне замкаў» і працы па аднаўленні замкаў у гады незалежнасці. 



Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.





Вам можа быць цікава

Выстава Наталлі Царык «Колеравае асяроддзе» ў Мінску

27.03.2026 19:00 - 27.04.2026 20:00 Галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Велікодны майстар-клас па пісанках у Мінску

08.04.2026 (18:00 - 20:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Аляксандр Баль у Беластоку

10.04.2026 (19:00 - 21:00) Beer4U (ul. Legionowa 14/16)

«Relikt» ва Уроцлаве

25.04.2026 (20:00 - 22:00) Alive (Kolejowa 12)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ