Анлайн-лекцыя пра Стандартную мадэль у фізіцы

17.07.2022 17:00 - 19:00 анлайн Бясплатнае

17 ліпеня суполка вольных беларускіх вучоных ладзіць новую анлайн-лекцыю з цыкла міждысцыплінарных семінараў.



Дата: 17 ліпеня

Час: 17.00 (час мінскі)

Месца: zoom па спасылцы


Гэтым разам гаворка пойдзе пра фізіку.

Святлана Волчак, папулярызатарка фізікі на беларускай мове, патлумачыць Стандартную мадэль так, што ўсе нарэшце зразумеюць.

Стандартная мадэль — гэта фізічная тэорыя, якая аб’ядноўвае 3 з 4-х фундаментальных узаемадзеянняў. Сільнае (ўзаемадзеянне у ядры атама), слабае (бэта-распад) і электрамагнітнае. Яна магла б стаць тэорыяй усяго, калі б уключала яшчэ і гравітацыю.

Тэорыя досыць цяжкая да ўспрыняцця і апісвае шмат элементарных часціцаў. Апошняе са здзейсненых яе прадказанняў — адкрыццё базона Хігса ў 2012 годзе.

Спадарыня Святлана паспрабуе сістэматызіраваць гэтыя часціцы і распавесці пра іх папулярна.

Удзел бясплатны.



Вам можа быць цікава

Выстава «Салідарнасць — мадэль, манумент, сімвал» ў Мінску

10.09.2026 19:00 - 03.10.2026 17:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Строчыцкія перазвоны-2026 у Азярцы

20.09.2026 (13:00 - 14:30) музей народнай архітэктуры і побыту

Канцэрт-спектакль «Марк Шагал. Сусвет кахання» ў Мінску (6+)

21.10.2026 (19:00 - 21:00) Моладзевы тэатр эстрады (вул. Маскоўская, 18а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ