Анлайн-прэзентацыя даследавання «У ценю Лукашэнкі: беларускі кіруючы клас у пачатку транзіту ўлады»

23.05.2025 09:30 - 11:00 ютуб-канал Цэнтра Новых Ідэй Бясплатнае

 У пятніцу, 23 траўня, Цэнтр новых ідэй ладзіць анлайн-прэзентацыю даследавання «У ценю Лукашэнкі: беларускі кіруючы клас у пачатку транзіту ўлады».






Аляксандр Лукашэнка старэе, таму з’яўленне новага кіраўніцтва Беларусі ў найбліжэйшае дзесяцігоддзе здаецца непазбежным.

Найбольшыя шанцы стаць гэтым кіраўніцтвам маюць прадстаўнікі бягучага кіруючага класа.

Даследчыкі прааналізавалі стасункі кіроўнага класу з Аляксандрам Лукашэнкам, колы элітаў і іх стаўленне да транзіту ўлады. І выявілі некаторыя асаблівасці.

Вынікі прэзентуе аўтар Рыгор Астапеня, Ph.D. па паліталогіі Варшаўскага універсітэта.

Мадэраваць прэзентацыю будзе дырэктарка Цэнтра новых ідэй Леся Руднік.


Удзел бясплатны: проста далучайцеся да стрыму ў адпаведны час па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Купалле пад Уроцлавам

21.06.2025 12:30 - 22.06.2025 02:00 «Leśniczówka»

Купалле ў Клайпедзе

23.06.2025 (18:00 - 23:00) Gervaičių kaimo turizmo sodyba (Gedminų gatve 10)

Купалле ў Швейцарыі

05.07.2025 (16:00 - 22:00) возера Türlersee (Швейцарыя)

Купалле ў Залессі

05.07.2025 (20:00 - 23:55) паркавая зона Залескага Дома культуры

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ