Анлайн-прэзентацыя кнігі «Іншая гісторыя савецкага беларускага кіно»

03.02.2025 18:00 - 20:00 ------------ Бясплатнае
 

У панядзелак, 3 лютага, у межах Беларускага Калёквіўму адбудзецца анлайн-прэзентацыя кнігі Вольгі Раманавай «Іншая гісторыя савецкага беларускага кіно».




 Ладзіць яго кафедра публічнай гісторыі Фернаўскага ўніверсітэта ў Хагене ў супрацоўніцтве з Беларускім інстытутам публічнай гісторыі, Цэнтрам беларускіх і рэгіянальных даследаванняў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, Інстытутам гістарычных даследаванняў Цэнтральна-Усходняй Еўропы імя Гердэра і Брэменскім універсітэтам. 

Калёквіўм мае на мэце стварыць платформу для навукоўцаў, якія засяроджваюцца на Беларусі, каб дзяліцца і абмяркоўваць свае даследаванні. 

Кніга «Іншая гісторыя савецкага беларускага кіно» напісана як цыкл навуковых эсэ. Кожнае даследаванне нарадзілася з пытанняў, пастаўленых у сучаснасці. 

Пра якія сацыяльныя, культурныя, палітычныя працэсы сёння могуць расказаць фільмы Белдзяржкіно перыяду НЭПа і беларусізацыі? 

Ці можна лічыць савецкае беларускае кіно каланіяльным і якія сэнсы адкрывае і перакрывае гэтая пэрспэктыва? 

Сляды якіх палітычных тэндэнцый захоўвае ў сабе вобраз «савецкага беларуса», як ён ствараўся, у якіх формах існаваў пасля вайны і смерці Сталіна?

 «Іншая гісторыя» беларускага кіно паўстае на старонках кнігі шляхам пераносу даследчага цэнтру з агульнасавецкай гісторыі кінематографа на айчынную, пошуку яго спецыфікі, яго непаўторных тэндэнцый, апісання ўзаемаадносін беларускіх і маскоўскіх структур кіраванне кінематаграфіяй. 


Усе фільмы разглядаюцца ў кантэксце грамадска-палітычных і культурных працэсаў, якія адбываліся ў БССР у розныя перыяды. 


Мадэратарка — доктарка Вольга Брухавецкая. 


Удзел вольны. Далучайцеся па спасылцы






Вам можа быць цікава

Выстава Лявона Вольскага «Лес чуе, а поле бачыць» у Варшаве

11.04.2026 16:00 - 24.04.2026 19:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Сустрэча з Паўлам Севярынцам у Вільні

18.04.2026 (17:30 - 19:30) Беларускі дом (Vilniaus, 20)

Майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны» ў Беластоку

26.04.2026 (11:00 - 16:00) сядзіба Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства (вул. Варшаўская, 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ