Кшыштаф Каміль Бачыньскі: анлайн-прэзентацыя кнігі «Выбраныя вершы»

12.11.2021 18:00 - 18:00 ------------ Бясплатнае

12 лістапада ў межах «Літаратурнага лістапада» адбудзецца анлайн-прэзентацыя зборніка К.К.Бачыньскага «Выбраныя вершы», што выйшаў у серыі «Паэты планеты» ў выдавецтве Змітра Коласа. 


Дата: 12-га лістапада.

Час: 18.00, на старонцы «Прастора польскай культуры».

У 2021 годзе споўнілася сто гадоў геніяльнаму польскаму паэту Кшыштафу Камілю Бачыньскаму (1921-1944), бясспрэчнаму лідэру «пакалення Калумбаў», што трагічна загінуў у 23 гады на чацвёрты дзень Варшаўскага паўстання.

Беларускія перакладчыкі прадставяць кнігу, пачытаюць свае перастварэнні польскага паэта і абмяркуюць наступныя пытанні:

Як з’явіўся (і ці ёсць удалым) тэрмін «пакаленне Калумбаў»?

«Да болю мы ўжо дараслі»: ці яднае дваццацігадовых паэтаў толькі агульны лёс, ці можна казаць пра стылістычнае падабенства пакалення?

Эстэтычная праграма і этычныя імператывы К.К.Бачыньскага: захаваць сябе ці ахвяраваць сабой?

«Мой цягнік прыбудзе адразу з усіх бакоў»: феномен паскоранага сталення творцы ў нечуваных раней умовах.

Эвалюцыя творчасці: ад ранняй віртуознай музычнасці — праз эмацыйнасць катастрафіста — да класічнай ураўнаважанасці вобразу.

Паэтычныя адкрыцці: надзённае і ўніверсальнае.

«Белая магія»: любоўная лірыка паэта.

Падарожжа на край трызнення — хворая відзежа як форма вызвалення.

Калядоўшчык роспачы і надзеі.

«Не хвалюйся, ад шчасця ўцячы немагчыма»: дыялектыка сур’ёзнага і жартоўнага ў эпісталярнай лірыцы Бачыньскага.

Які Бачыньскі адгукаецца сучаснаму беларускаму перакладчыку і чытачу?

У прэзентацыі прымуць удзел выдавец Зміцер Колас, перакладчыцы Кацярына Маціеўская і Ганна Янкута, а таксама мадэратар і адзін з перакладчыкаў Андрэй Хадановіч.


Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Выстава Генадзя Козела «Symbiosis» у Мінску

16.09.2026 18:00 - 10.10.2026 20:00 Мастацкая галерэя БЕЛАРТ (вул. К. Маркса, 4)

Мюзікл «NIE KABARET» у Варшаве

25.09.2026 (21:00 - 23:00) сядзіба BY TEATR (Konstruktorska 6a)

Канцэрт-спектакль «Марк Шагал. Сусвет кахання» ў Мінску (6+)

21.10.2026 (19:00 - 21:00) Моладзевы тэатр эстрады (вул. Маскоўская, 18а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ