Выстава маляванак «Мастацтва святла» ў Віцебску

03.02.2026 - 12.03.2026 15:00 - 19:00 Ратуша (вул. Леніна, 36) Бясплатнае

У аўторак, трэцяга лютага, абласным краязнаўчым музеі адкрываецца выстава маляванак «Мастацтва святла».


Выстава аб’яднае ў адной прасторы шэдэўры беларускага наіўнага мастацтва мінулага стагоддзя і працы сучасных носьбітаў традыцыі.

Цэнтральнае месца ў экспазіцыі займаюць творы знакавых постацяў беларускай культуры – Язэпа Драздовіча і Алены Кіш.

Дзякуючы падтрымцы Гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Заслаўе» і Мастацка-этнаграфічнага музея імя Драздовіча наведвальнікі змогуць убачыць арыгінальныя маляванкі, якія сталі сімвалам беларускага касмізму і народнай марай пра «рай на зямлі» .

Сучасную школу маляванкі прадстаўляе народная студыя «Рошва» . Дапаўняюць іх маляванкі з калекцыі Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці, якія дэманструюць рэгіянальныя асаблівасці гэтага віду мастацтва.

Асаблівую атмасферу выставе надае драўляная скульптура Ганны Асіпковай.

На прэзентацыі выставы вас чакае майстар-клас па маляванцы.

Выстава працуе да 12 сакавіка.


Вам можа быць цікава

Спектакль паводле казак Уладзіміра Караткевіча

31.01.2026 (13:30 - 15:00) Akademia Dobrej Edukacji (ul. Skierniewicka, 21)

Каляды з Маляванычам у Вашынгтоне

31.01.2026 (18:00 - 20:00) паведамяць бліжэй да імпрэзы (паведамяць бліжэй да імпрэзы)

Znich у Лодзі

14.02.2026 (19:00 - 21:00) Klub Wooltura (Wólczańska 40/42)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ