Анлайн-прэзентацыя «Медыйны вобраз Беларусі за мяжой: маніторынг замежных СМІ за 2025 год»

13.05.2026 11:00 - 13:00 ютуб-канал Цэнтра Новых Ідэй Бясплатнае
У сераду, 13 траўня, Цэнтр Новых Ідэй прэзентуе анлайн вынікі даследавання «Медыйны вобраз Беларусі за мяжой: маніторынг замежных СМІ за 2025 год».

Як замежныя СМІ бачаць Беларусь у 2025 годзе?

Даследчыкі прааналізавалі 8 694 публікацыі ў 37 медыях з 10 краін.

Абмяркуюць:

  • якія тэмы і падзеі фармуюць вобраз Беларусі ў замежных СМІ;

  • як змяняецца роля ўлады, грамадства і дэмакратычных сіл у медыях;

  • якія наратывы дамінуюць у розных краінах;

  • як трансфармуецца ўспрыманне Беларусі ў міжнароднай прасторы.

Даследаванне прэзентуе Дар’я Урбан, кіраўніца даследаванняў ЦНІ.

Мадэратарка — Наталля Белікава, кіраўніца міжнароднага аддзела беларускага Прэс-клуба.

Удзел вольны. Далучайцеся ў адпаведны час па спасылцы.

Дата: 13 траўня

Час: 11.00 (час СЕТ — гэта 12.00 па Мінску і Вільні)

Месца: ютуб-канал Цэнтра Новых Ідэй


Вам можа быць цікава

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Экскурсія «Станіслаў Шабунеўскі. Гомель — ад эклектыкі да мадэрна» ў Гомелі

14.06.2026 (11:00 - 13:00) у скверыку насупраць будынка БелДУТа, што на вуліцы Камсамольскай

Свята да юбілею Элізы Ажэшкі ў Мількаўшчыне

14.06.2026 (14:00 - 16:00) музей Элізы Ажэшкі

Купалле ў Бярэзінскім запаведніку

04.07.2026 (19:00 - 22:00) Бярэзінскі запаведнік

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ