«У сэрцы любоў толькі не памірае»: Анлайн-прэзентацыя зборніка вершаў Антоні Эдварда Адынца па-беларуску

28.04.2023 15:00 - 17:00 анлайн Бясплатнае

У пятніцу, 28 красавіка, завітайце на анлайн-прэзентацыю кнігі Антонія Эдварда Адынца «Выбраныя вершы з нагоды і без», што нядаўна з’явілася па-беларуску ў серыі «Паэты планеты».



Дата: 28 красавіка

Час: 15.00 (час мінскі, гэта 14.00 па варшаўскім часе)

Месца: старонка «Прасторы польскай культуры»

 Вось пра што пойдзе гаворка:

Ці быў Адынец-паэт рамантыкам?

 Як адбіваецца ў яго творчасці гісторыя філаматаў і філарэтаў, вобразы сяброў і тэма сяброўства?

 Як склаўся лёс паэта ў параўнанні з сябрамі-паплечнікамі?

Ці варта верыць літаратурным міфам, створаным пісьменнікам?

У чым асаблівасці фальклорных стылізацыяў паэта?

 Якое месца ў яго лірыцы займаюць жартаўлівыя вершы, анакрэонтыка, эратычныя матывы?

Ці маюць рацыю даследчыкі, адносячы аўтара да літаратуры бідэрмаеру?

Як складаецца гісторыя беларускіх перакладаў А. Э. Адынца?


Над гэтымі ды іншымі пытаннямі мадэратар Андрэй Хадановіч паразважае разам з запрошанай госцяй сустрэчы — паэткай, перакладчыцай і ўкладальніцай кнігі Марыяй Мартысевіч.


Вы пачуеце польскія арыгіналы і беларускія пераклады, зробленыя Марыяй Мартысевіч, а таксама Кастусём Цвіркам і Антонам Францішкам Брылём.

Ладзіцца прэзентацыя ў межах цыклу літаратурных сустрэч «Санаторый пад клепсідрай» з Андрэем Хадановічам.


 Проста далучайцеся да трансляцыі на старонцы «Прасторы польскай культуры» ў прызначаны час.




Вам можа быць цікава

Саша Філіпенка ва Уроцлаве

21.05.2025 (18:30 - 20:00) Klub Proza (Przejście Garncarskie 2)

ŠUMA ў Варшаве

23.05.2025 (19:00 - 23:00) Mała Warszawa (Otwocka 14)

Спектакль «Зэкамерон» у Варшаве

05.06.2025 19:00 - 06.06.2025 21:00 Scena Przodownik (Olesińska 21)

Фэст «Мюнхеншчына-2025» пад Мюнхенам

27.06.2025 12:00 - 29.06.2025 18:00 Jugendzeltplatz Schwaighölzl

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ