ПАДЗЕЯ ДНЯ: анлайн-размова «Спадчына як кісларод» з архітэктарам Антонам Пятрухіным

07.04.2022 18:00 - 19:30 анлайн Бясплатнае

7 сакавіка адбудзецца першая анлайн-сустрэча з цыкла, прысвечанага захаванню гістарычнай спадчыны, які ладзяць беларускія спецыялісты ў гэтай галіне. Першая сустрэча будзе тычыцца захавання гістарычных цэнтраў.



Дата: 7 красавіка

Час: 18.00 (час мінскі)

Месца: Zoom

Cпікер — Антон Пятрухін, малады архітэктар-горадабудаўнік з ужо багатым досведам. У 2021 годзе Антон стаў пераможцам конкурса «Спадчына ў дзеянні» з праектам рэгенерацыі гістарычнай забудовы Гродна, выкананым інстытутам БелНДІгорадабудаўніцтва.

Пра гэты праект, а таксама пра праблемы комплекснага развіцця гістарычных цэнтраў, і пойдзе наша размова. Можна будзе задаць самыя надзённыя пытанні.

Кожная з анлайн-сустрэч — гэта выступленне вядомага ў Беларусі эксперта, які прадставіць актуальную сучасную сітуацыю ў сваёй галіне культурнай спадчыны, раскажа аб дасягненнях апошніх гадоў, а таксама аб посткрызісных перспектывах.

Рэгістрацыя па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Канферэнцыя да 150-годдзя Цёткі ў Вільні

18.09.2026 (10:00 - 14:00) Візіт-цэнтр Сейма Літвы (Gedimino pr. 60)

Кніжны клуб у Брэсце абмяркуе Зарэцкага

25.09.2026 (18:30 - 20:30) Брэсцкі абласны краязнаўчы музей (К. Маркса, 60)

Мюзікл «NIE KABARET» у Варшаве

25.09.2026 (21:00 - 23:00) сядзіба BY TEATR (Konstruktorska 6a)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ