Анлайн-сустрэча Беларускай Рады культуры з беларускімі культурнымі дзеячамі

20.01.2022 15:00 - 15:00 Zoom Бясплатнае

Беларуская Рада культуры запрашае на анлайн-сустрэчу «Коды прысутнасці: Робім культуру сёння», каб разам абмеркаваць выклікі і магчымасці для развіцця беларускай культуры ў 2022 годзе. 



Дата: 20 студзеня

Час: 15.00 (час мінскі)

Месца: Zoom

На сустрэчы:

— прэзентуюць вынікі працы Беларускай Рады культуры ў 2021 годзе і стратэгію дзейнасці на 2022 год;
— распавядуць пра магчымасці падтрымкі творчых праектаў у Беларусі і па-за яе межамі;
— раскажуць пра арганізацыю арт-рэзідэнцый;
— патлумачаць, як распрацоўваюцца кейсы падтрымкі творцаў, у тым ліку на рэальных прыкладах ад тых, каму Рада сапраўды дапамагла;
— абмяркуюць важныя моманты, пра якія ўжо сёння варта задумацца пры падрыхтоўцы Міжнароднага Тыдня Беларускай Культуры, што пройдзе ў ліпені 2022.

Спікеры ад Беларускай Рады культуры: Сяргей Будкін, Аляксандр Чахоўскі, Мікалай Халезін, Максім Жбанкоў.

Рэгістрацыя па спасылцы.

Далучайцеся!


Вам можа быць цікава

Куратарская экскурсія па Літаратурным музеі Петруся Броўкі ў Мінску

27.08.2026 (18:00 - 20:00) Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К.Маркса, 30, кв. 4)

Сустрэча з Уладзімірам Лісоўскім у Беластоку

30.08.2026 (14:00 - 16:00) Хаб «Новая зямля» (ul. Św. Rocha 5 lok. 32)

Народзіны стэндап-клуба «lokal» у Варшаве

06.09.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ