Пасля адборачнага этапу вызначыліся ўдзельнікі, якія выступяць у фінале V Дэкламатарскага конкурсу да Дня роднай мовы, дзе са сцэны прагучаць найлепшыя дэкламацыі гэтага года. Фінал адбудзецца 24 лютага 2026 года а 17:00 на сцэне Беластоцкага тэатра лялек. Уваход вольны.

Сёлета конкурс аб’яднаў удзельнікаў з Польшчы, Беларусі, Літвы, ЗША, Ізраіля і Іспаніі — арганізатары атрымалі каля сотні заявак, што яшчэ раз пацвярджае: беларуская мова не мае межаў.
У фінале выступяць найлепшыя ўдзельнікі, адабраныя журы ў складзе: Аляксей Дзікавіцкі, Антон Ільін, Марыя Чыквін, Ганна Кандрацюк-Свярубская.
Са сцэны прагучаць вершы і празаічныя ўрыўкі па-беларуску, а таксама будуць прадстаўлены мастацкія відэа, натхнёныя беларускай літаратурай.
Катэгорыя 5-8 гадоў
Міраслава Палынская
Ян Усціновіч
Мікалай Бартошук
Вольга Троц
Алеся Зорачка
Катэгорыя 9-12
Аляксандра Семянюк
Алеся Егарэйчанка
Леон Троц
Міхал Семянюк
Вікторыя Енджэеўская
Катэгорыя 13-17
Таіса Фіёнік
Марыя К.
Кацярына Ігнацюк
Лена Власюк
Ева Семіжон
Катэгорыя 18+
Віктар Цыркуновіч
Валянціна Вашчук
Дар’я Вашкевіч
Уладзімір Весялоўскі
Максім Няхай
Мастацкае відэа
Святлана Галіеўская
Кацярына Еўдакімава
Антон Сяліцкі
Алена Семянюк
Ілля Сугака
Пасля конкурсных выступленняў журы выдаліцца на паседжанне, каб вызначыць пераможцаў, а для гледачоў у гэты час адбудзецца паказ спектакля «Брыдкае качаня» Тэатра Czrevo — гэта гісторыя пра сталенне, інакшасць і пошук сябе.
Для тых, хто не зможа прысутнічаць асабіста, арганізавана прамая трансляцыя па спасылцы.
Арганізатары запрашаюць усіх ахвотных падтрымаць фіналістаў і разам адзначыць Дзень роднай мовы.