Анлайн-сустрэча «Прытулак і пашпарты: што адбываецца?»

27.02.2025 19:00 - 21:00 Zoom Бясплатнае

 

У чацвер, 27 лютага, суполка «Sveriges Belarusier» ладзіць анлайн-сустрэчу «Прытулак і пашпарты: што адбываецца?»





Абмяркуюць пытанні міграцыйнага права, якія датычацца беларускіх уцекачоў у Швецыі, а таксама сітуацыю з атрыманнем пашпарта замежніка (främlingspass).

Беларусы Швецыі ў супрацы з Народнымі Амбасадамі па ўсім свеце працуюць, каб дапамагчы беларусам пераадолець юрыдычныя складанасці і атрымаць неабходныя дакументы для легалізацыі ў заходніх краінах.

На сустрэчы не толькі распавядуць пра тое, што ведаюць, але і жадаюць пачуць вас — ваш досвед і пытанні, калі вы захочаце падзяліцца.


Удзел бяруць:

 Зміцер Васэрман
, прадстаўнік Народнай амбасады Беларусі ў Швецыі

 Віталь Малчанаў, намеснік прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі


Сустрэча будзе праходзіць у Zoom па спасылцы. Калі вы хочаце застацца ананімнымі, не ўключайце камеру і змяніце сваё імя ў Zoom’е.



Вам можа быць цікава

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава Юліі Стратовіч CLOWNERY ў Варшаве

12.06.2026 19:00 - 12.07.2026 18:00 House of Storks (Mickiewicza 18B)

Лекцыя «Клімат змяняецца. А мы?» у Лодзі

13.06.2026 (18:00 - 20:00) MAL — Miejsce Aktywności Lokalnej (Wólczańska 168)

Купалле ў Варшаве

21.06.2026 (16:00 - 20:00) Praska Plaża Miejska

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ