ПАДЗЕЯ ДНЯ: Анлайн-сустрэча з Аленай Маркавай: «Дзве хвалі беларусізацыі: мова, дзяржава і ідэнтычнасць»

26.05.2022 19:00 - 20:30 анлайн Бясплатнае



26 траўня віртуальная кавярня ЗНО запрашае на анлайн-сустрэчу з гісторыкам Аленай Маркавай. Гаворка пойдзе пра хвалі нацыянальнай палітыкі, асаблівасці беларусізацыі і яе вынікі.




Дата: 26 траўня

Час: 19:00 (час мінскі)

Месца: Zoom


Першая хваля беларусізацыі адбывалася на працягу 1924–1929 гг. у міжваеннай БССР, другая хваля — пачалася пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі і прыняцця закона аб беларускай як адзінай дзяржаўнай мове ў студзені 1990 г. і скончылася разам з рэферэндумам 14 мая 1995 г., калі другое месца дзяржаўнай мовы зноў заняла мова руская.

На лекцыі закрануцца пытанні прасоўвання беларускай мовы, а таксама звязаныя з гэтым працэсы фармавання нацыянальнай ідэнтычнасці і сучаснай беларускай нацыі.

Ці можна паставіць знак роўнасці паміж мовай і нацыяй, мовай і ідэнтычнасцю? Чым увогуле з’яўляецца мова для нацыі? Ці трэба нацыянальная мова для сучаснай дзяржавы?


Алена Маркава, Ph.D. (доктар гісторыі) — даследчыца найноўшай беларускай гісторыі, выкладчыца Карлава ўніверсітэта ў Празе.

Рэгістрацыя па спасылцы.


Трансляцыя гутаркі будзе весціся таксама на ютуб-канале Беларускага Калегіюма.




Вам можа быць цікава

Выстава Юрыя Тарэева ў Віцебску

31.03.2025 17:00 - 15.06.2025 18:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Беларускія спевы з Вольгай Барышнікавай у Беластоку

08.05.2025 18:00 - 09.05.2025 20:00 сядзіба Фонду Tutaka (ul. Ciołkowskiego, 24)

Выстава Галіны Лазарчык і Вадзіма Сея на Кіпры

11.05.2025 18:00 - 25.05.2025 19:00 Aphrodite-Amathusia Cultural Center (Agios Tychon 4532)

«Relikt» у Лодзі

17.05.2025 (19:00 - 21:00) klub Wooltura (Wólczańska 40/42)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ