Анлайн-сустрэча з Андрэем Хадановічам і прэзентацыя ягонай кнігі «Фантомныя радасці»

10.02.2022 19:00 - 20:30 анлайн Бясплатнае

Кракаўскі Інстытут культуры «Віла Дэцыюша» запрашае на анлайн-сустрэчу з Андрэем Хадановічам з нагоды выхаду кнігі ягоных вершаў «Фантомныя радасці» ў польскім перакладзе (пераклад Адама Паморскага, выдавецтва «Pogranicze»).



Дата: 10 лютага

Час: 19.00 (час варшаўскі)

Месца: старонка  Вілы Дэцыюша ў фэйсбуку

«Фантомныя радасці» — гэта зборнік з 70 твораў, у якіх адлюстроўваюцца ўсе перыяды творчасці паэта, ад махлярскай іроніі ранніх вершаў да метрычнай сцісласці апошняга шчымлівага цыклу вершаў мяжы 2020 і 2021 г.

Вядоўца сустрэчы — польскі паэт і журналіст Войцех Бановіч.

Размова будзе весціся па-польску, а чытанне вершаў і спевы — па-беларуску. Далучайцеся!


Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Фестываль навукі ў мінскім батанічным садзе

05.09.2026 11:00 - 06.09.2026 19:00 батанічны сад (вул. Сурганава, 2в)

Нямое кіно пад жывую музыку ў Варшаве

17.09.2026 (20:00 - 22:00) дворык Музея Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ