Анлайн-сустрэча з Лесяй Пчолкай і архівам VEHA

20.09.2023 18:00 - 20:00 анлайн donation

У сераду, дэкаланіальны гурток суполкі «Тэндар на гендар» ладзіць анлайн-сустрэчу з мастачкай і архівісткай Лесяй Пчолкай, якая даследуе культуру памяці і працуе з архівам VEHA.



Дата: 20 верасня

Час: 18.00 (час мінскі)

Месца: анлайн 

Падчас сустрэчы абмяркуюць, як адбываецца праца над архівам і ці магчыма сумяшчаць мастацкія і архіўныя практыкі, ці з’яўляюцца падобныя незалежныя архівы контр-памяццю кам’юніці і калі так, чаму гэта ўвогуле можа быць патрэбна. 

Праз дэканаліяльную оптыку сфакусуюцца на такіх тэмах: 

Як пазбегнуць самаэкзатызацыі падчас спазнавання гісторыі сваёй краіны, і ці варта сцерагчыся гэтага? 

Ці з’яўляецца дыгітальны архіў сапраўды надзейным і трывалым сховішчам? 


Імпрэза працуе па прынцыпе калектыўнай эканомікі. Вас папросяць ацаніць сваю фінансавую магчымасць зрабіць унёсак у правядзенне гуртка і зрабіць данат. Сабраныя грошы пойдуць на аплату працы мадэратаркі і спікеркі.

Рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

Выстава «Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы» ў Мінску

21.08.2026 10:00 - 04.10.2026 17:00 Нацыянальны мастацкі музей (пераходная галерэя) (К. Маркса, 24)

Выстава Уладзіміра Казакова «Прысвячэнне Беларусі» ў Гродне

03.09.2026 17:30 - 27.09.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Варшаве

22.09.2026 (19:00 - 20:40) Terminal Kultury Gocław (ul. Jana Nowaka-Jeziorańskiego 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ