Анлайн-сустрэча з рэстаўратаркай Юліяй Дранец

21.04.2022 18:00 - 19:30 анлайн Бясплатнае

21 красавіка адбудзецца чарговая сустрэча цыкла «Спадчына як кісларод». Тэма сустрэчы: «Прафесіянал у музеі: рэстаўрацыя сакральнага мастацтва».



Дата: 21 красавіка

Час: 18.00 (час мінскі)

Месца: Zoom

Спікер — Юлія Дранец, мастак-рэстаўратар алейнага і тэмпернага жывапісу, этнаграфіі, паліхромнай скульптуры і ікон; мастак-рэстаўратар у Нацыянальнай акадэміі Навук Беларусі. Майстрыня сваімі рукамі адраджае старажытныя прадметы этнаграфіі, сярод якіх была і Царская брама беларускага рэгіёна Панямонне.

Гаворка пойдзе пра тое, як сёння працаваць са спадчынай і як знайсці кропку роста ў музеі, бо рэстаўратары — гэта мастакі тылу, прафесіяналы, якія часта, застаюцца ў цені. Іх праца вялікая, але не прыкметная воку большасці гледачоў. Прычым, чым больш незаўважна ўмяшанне рэстаўратара, тым лепш. Юлія ўпусціць удзельнікаў у гэты схаваны ад абывацеляў дзіўны свет і раскажа як лёгка любіць сваю справу.

Рэгістрацыя па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Слава Камісаранка ў Варшаве (18+)

21.09.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

NOCHY ў Варшаве

05.10.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ