«Небяспечная спадчына»: анлайн-сустрэча з Верай Дзядок

28.04.2022 18:00 - 19:30 анлайн Бясплатнае

28 красавіка адбудзецца чацвёртая анлайн-сустрэча з цыклу «Спадчына як кісларод». Гэтым разам спікерка — Вера Дзядок, перакладчыца і менеджэрка культурных праграм Гётэ-Інсіытута ў Мінску (да ягонага закрыцця). Тэма выступлення: «Небяспечная спадчына. Фармаванне ідэнтычнасці праз музейныя калекцыі».



Дата: 28 красавіка

Час: 18.00 (час мінскі)

Месца: Zoom

Хто вырашае які аб’ект варты экспанавання ў музеі, а які — не? Ці сапраўды ўплывае бачанае ў музеі на ўяўленне наведвальніка пра сябе і культуру, да якой ён належыць?

Гэтыя пытанні Вера Дзядок даследавала ў сваёй магістэрскай працы на прыкладе Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. Гісторыя яго пасляваеннай калекцыі — яскравае сведчанне напружання паміж культурнай палітыкай СССР і логікай мастацкіх калекцый.

Рэгістрацыя па спасылцы (калі вы ўжо рэгістраваліся для папярэдніх сустрэч, можна не дубляваць).


Вам можа быць цікава

Выстава «Зачараванне батыку» ў Брэсце

02.09.2026 16:00 - 11.10.2026 17:00 «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» (вул. Леніна, 39)

Выстава Уладзіміра Казакова «Прысвячэнне Беларусі» ў Гродне

03.09.2026 17:30 - 27.09.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Лекцыя «Зачараваны роднай прыродай. Майстар пейзажа Антон Бархаткоў» у Мінску

09.09.2026 (17:00 - 19:00) Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус, зала беларускага мастацтва XIX — пачатку XX стст.) (К. Маркса, 24)

Сустрэча з Настай Кудасавай у Мюнхене

14.09.2026 (19:00 - 21:00) Parse Taste&Thought | The Book Store (Schwanthalerstrasse, 137)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ