Анлайн-святкаванне Дня Волі

25.03.2024 19:00 - 23:00 (анлайн) Бясплатнае

Каманда БНР100 ладзіць вялікае анлайн-мерапрыемства, каб адсвяткаваць Дзень Волі разам з роднымі, сябрамі і блізкімі. Для гэтага запланаваная трансляцыя на YouTube-канале «Годна» — усё пачнецца а 19:00 па Мінску. Ужо зараз можна зайсці на ютуб і паставіць сабе нагадванне, каб не прапусціць.


Дата: 25 сакавіка

Час: 19:00 па Мінску

Месца: анлайн

Анлайн-святкаванне будзе складацца з двух блокаў: музычны і інфармацыйны. Арганізатары назвалі гурты, якія будуць выступаць. Гэта вядомыя беларускія гурты розных стыляў, якія рэдка можна ўбачыць на адной сцэне: 

- J:МОРС
- NAVIBAND
- DLINA VOLNY
- DZIECIUKI
- NOCHY
- VOLSKI

Весці анлайн-мерапрыемства будуць Ліза Ветрава — прадстаўніца каманды «Годна», папулярная беларуская блогерка і Дзяніс Дудзінскі — тэлевядоўца і шоўмен. Разам з гасцямі ды музыкамі яны створаць для нас сапраўды ўрачысты і святочны вечар, дзе кожны і кожная змогуць бяспечна прыняць удзел, задаць пытанні ды павіншаваць са святам.

Арганізатары заклікаюць і вас пачаць рыхтавацца да 25 сакавіка.

Як?

Уявіце, што гэты дзень — як Дзень народзінаў нашай Радзімы, Беларусі, толькі ёй, вядома, не 100 гадоў, а значна больш. Збірайце сяброў і блізкіх за святочным сталом, сустракайцеся разам у файнай кампаніі ды ўключайце эфір, які дазволіць вам правесці вечар у коле беларусаў і беларусак пад прыемную музыку ды цікавыя размовы.

Уся асноўная інфармацыя — па хэштэгу #БНР106 і на сайце BNR106.info.

Падтрымаць збор на арганізацыю святкавання можна тут. Сродкі пойдуць на арэнду тэхнічнага абсталявання, пляцоўкі, працу тэхнічнай каманды ды арганізацыю выступаў.

Давайце адзначым разам!


Вам можа быць цікава

Выстава «Творчыя фантазіі Эміліі Фокінай» у Мінску

17.06.2026 10:00 - 05.07.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Лекцыя «Знакі часу. Знакі лёсу» на лецішчы Быкава ў Ждановічах

21.06.2026 (14:00 - 16:00) Музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Лекцыя «Вольны час Петруся Броўкі» ў Мінску

25.06.2026 (18:00 - 20:00) літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30)

Этнафэст «Днёўка на Пятроўку» ў Воліне

25.06.2026 (18:00 - 20:00) Centrum Słowian i Wikingów Wolin-Jomsborg-Vineta (Recław 37)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ