Анлайн-вечарына: «Партрэт з памяці»: Віслава Шымборска ў вершах і беларускіх перакладах

01.02.2023 18:00 - 20:00 ------------ Бясплатнае

1 лютага а 18:00BY/16:00PL у межах праекту «Санаторый пад клепсідрай» на старонцы «Прастора польскай культуры» запрашаем на размову і чытанні, прысвечаныя геніяльнай польскай паэтцы Віславе Шымборскай (1923-2012). Час падзеі невыпадковы, бо 1 лютага — дзень памяці нобелеўскай лаўрэаткі, а юбілейны 2023-ці абвешчаны ў Польшчы Годам Шымборскай.


Дата: 1 лютага

Час: 18.00 (па Мінску), 16.00 (па Варшаве)

Месца: анлайн

Што зрабіла Віславу Шымборску «Першай Дамай польскай паэзіі» і адной з найлепшых паэтак ХХ стагоддзя?

Чаму толькі трэцюю кнігу вершаў аўтарка палічыла сваім сапраўдным паэтычным дэбютам?

Як у свеце яе лірыкі суіснуюць высокае і нізкае, вечнае і штодзённае, асабістае і ўніверсальнае?

Як памяць служыць інструментам самапазнання і пераасэнсавання свету? Чым вінаваты Ісак і чаму павярнулася Лотава жонка?

Якое месца займаюць сны і «размовы з мёртвымі»?

Чаму служыць і куды вядзе свет прадметаў і рэчаў?

Як «зазямляецца» пафас маральнай праблематыкі?

Якую ролю выконваюць (сама)іронія і гумар?

Як вершы Віславы Шымборскай перакладалася на беларускую мову? (Ад Максіма Танка і Ніны Мацяш да сучасных паэтаў-перакладчыкаў).

Над гэтымі ды іншымі пытаннямі мадэратар сустрэчы Андрэй Хадановіч паразважае разам з перакладчыцай і літаратуразнаўцай Марынай Казлоўскай. Вы таксама пачуеце голас паэткі, яе вершы ў арыгінале і ў беларускіх перакладах.


Вам можа быць цікава

Выстава Дар’і Пунтус «Sancta Natura» ў Мінску

22.05.2026 18:00 - 21.06.2026 18:00 галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Girls Fuck Up Night у Варшаве

24.06.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Купалле ў Бярэзінскім запаведніку

04.07.2026 (19:00 - 22:00) Бярэзінскі запаведнік

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ