Арт-маркет “ЛюбоЎ і мастацтва”

15.02.2020 - 16.02.2020 12:00 - 21:00 Галерэя сучаснага мастацтва Ў (вул. Кастрычніцкая, 19) Уваход вольны

Хутка надыходзіць Дзень усіх закаханых, і мы спадзяемся, што ў гэтае свята вы захочаце выказаць пяшчотныя пачуцці не толькі да сваіх блізкіх, але і да сучаснага мастацтва. Тым больш што мастацкія творы могуць стаць цудоўным падарункам для вашых каханых. 

Мы запрашаем вас на арт-маркет “ЛюбоЎ і мастацтва”, які пройдзе ў Галерэі сучаснага мастацтва “Ў” 15-16 лютага з 12 па 21 гадзіну. Жывапіс, фатаграфія, малюнкі і графічныя аркушы, літаграфія і калажы - безліч мастацкіх твораў розных фарматаў і настрою чакаюць вас.  

Дарыць мастацтва сабе і блізкім вельмі прыемна. Зрабіўшы гэта аднойчы, вы знойдзеце каханне на ўсё жыццё!


Вам можа быць цікава

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Спектакль «Мастак. Вяртанне ў Віцебск» у Віцебску

26.09.2026 (17:00 - 19:00) тэатр «Лялька» (вул. Пушкіна, 2)

«Баль вяргіняў» у Залессі

26.09.2026 (17:00 - 20:00) ------------

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ