«Арт Сядзіба» прадстаўляе ўласны спэктакль

18.11.2015 20:30 - 23:00 Тэатр «На балконе» (пр-т Незалежнасьці, д. 4, 5 паверх) Бясплатнае

14 лістапада адбудзецца прэм’ера спэктаклю «Браніслаў. Сцэны з жыцьця ды сноў» паводле аднайменнай п’есы Эльдара Бякірава. Гэта першы спэктакль, які ладзіць «Арт Сядзіба».

Спэктакль «Браніслаў» прысьвечаны Браніславу Тарашкевічу, выдатнаму навукоўцу, беларускаму незалежніку, чалавеку ахвярнаму і адважнаму.

Многія чулі, што Тарашкевіч уклаў клясычныя граматыку і правапіс беларускае мовы. Але пра ягоны пакручасты і трагічны лёс, варты ня тое што п’есы, а нават раману, ведае мала хто. Пара выпраўляць гэтую сытуацыю.
Цягам некалькіх месяцаў акторы-пачаткоўцы рэпэтавалі разам з рэжысэрам і аўтарам п’есы. Нарэшце яны гатовыя падаць спэктакль на суд грамады.

Даты паказаў:
14 лістапада – 19:00
16 лістапада – 20:30
18 лістапада – 20:30
20 лістапада – 20:30
23 лістапада – 20:30

На прэм’ерным паказе 14 лістапада адбудзецца дыскусія разам з акторамі і рэжысэрам спэктаклю, а таксама мовазнаўцам Вінцуком Вячоркам.

Спэктакль адбудзецца ў памяшканьні тэатру «На балконе» па адрасе: пр-т Незалежнасьці, д. 4, 5 паверх.

Запісацца на спэктакль можна тут 

або праз тэлефон +375 (29) 651 78 98

Увага бясплатны.

Увага! Колькасьць месцаў абмежаваная!

 


Вам можа быць цікава

Фестываль «Наш Грунвальд-2025» у Дудутках

19.07.2025 11:00 - 20.07.2025 17:00 музейны комплекс «Дудуткі»

Канцэрт беларускай музычнай школы ў Варшаве

19.07.2025 (12:00 - 14:00) дворык Беларускага Моладзевага Хаба (Dożynkowa, 6a)

Pszczółki Grill Fest пад Гданьскам

25.07.2025 (18:00 - 21:00) Bar Słoneczny Pszczółki (ulica Lipowa 2)

Зміцер Бартосік у Шчэціне

26.07.2025 (18:00 - 20:00) Łąka Kany (przy Teatrze Kana) (Zygmunta Duczyńskiego 11/1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ