Artist-Talk з сучасным мастаком Доктарам Ой у Вільні

09.06.2023 19:30 - 21:00 CreateCulture Space (Karmelitų gatvė 5) free donation

У пятніцу, 9 чэрвеня, у CreateCulture Space — аrtist-talk з сучасным мастаком Доктарам Ой.



Дата: 9 чэрвеня

Час: дзверы — 19.00, пачатак — 19.30 (час мясцовы)

Месца: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5, Вільня


Доктар Ой — беларускі мастак родам з Пінску. Зараз, як і мноства беларусаў, ён падарожнічае па свеце. Вы не раз бачылі яго рознакаляровыя смайлікі з прышчыкамі, паштоўкі з надпісам «Мой дзед быў панк» і дакладна памятаеце мурал з яйкам побач з кінатэатрам «Ракета» ў Мінску.

Неа-поп-арт працы Доктара Ой можна ўбачыць не толькі ў Мінску, але і Рыа дэ Жанейра, Лісабоне і Вроцлаве, а яшчэ — на цішотках, якія разышліся па Беларусі і за яе межамі.

У камернай гутарцы мастак падзеліцца тым, як прыйшоў да мастацтва і стаў вядомым, раскажа пра любімыя праекты і дурныя факапы (нядаўна ён зрабіў арт-акцыю ў Парыжы і асабіста даведаўся, як выглядае французская турма знутры), дасць парады навічкам і нават замахнецца на планы на будучыню.


Уваход — free donation. Рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «STYX — Crossing Darkness Within» у Берліне

26.04.2026 15:00 - 31.05.2026 18:00 void ink (Schwedter Str. 48)

Выстава «На граной нядзелі русалкі сядзелі» ў Заслаўі

14.05.2026 10:00 - 15.06.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Адкрыццё фестываля акадэмічнай арганнай музыкі Ars Magna Organi ў Пінску

30.05.2026 (15:30 - 17:30) Катэдральны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, (вул. Леніна, 18,)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ