Аўтограф-сесія Пятра Васючэнкі ў “Акадэмкнізе”

04.04.2018 18:30 - 18:30 кнігарня “Акадэмкніга” (пр. Незалежнасці, 72) Уваход вольны

Новая кніга ў серыі Саюза беларускіх пісьменнікаў “Каляровы ровар” — новая сустрэча з легендарнымі панамі Кубліцкім ды Заблоцкім!

Ці чулі вы пра паноў Кубліцкага ды Заблоцкага? Яны праелі, прагулялі ўсю сваю гаспадарку, а пасля сеялі рэпу, наседжвалі яйка з-пад Куры-Шчабятуры, змагаліся з Цмокам паганым ды траплялі ў іншыя гісторыі. Пра іх апавядаў аўтар гэтай кнігі ў дзвюх папярэдніх казачных аповесцях – “Прыгоды паноў Кубліцкага ды Заблоцкага” і “Гаспадарка паноў Кубліцкага ды Заблоцкага”. Цяпер – працяг дзівосных панскіх авантураў, дзе поўна неспадзяванак, гумару і вясёлых парадоксаў.

4 красавіка ў кнігарні “Акадэмкніга” — аўтограф-сесія Пятра Васючэнкі з нагоды выхаду яго новага раману-казкі для дзяцей “Дзівоснае лета паноў Кубліцкага ды Заблоцкага”. У мерапрыемстве прыме ўдзел мастачка Крысціна Баранава, якая зрабіла ілюстрацыі да кнігі.

Прыходзьце самі, прыводзьце сваіх дзетак!

Аўтограф-сесія адбудзецца пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Калі: 4 красавіка

Дзе: кнігарня “Акадэмкніга” (Мінск, пр. Незалежнасці, 72)

Пачатак: 18.30

Уваход вольны!


Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

«Triangle» ў Мінску

30.07.2026 (19:30 - 21:00) музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Кубак Мелказёрава ў Варшаве

01.08.2026 (10:00 - 14:00) AWF (ul. Marymoncka 34)

Беларускія стэндапы ў Вільні

01.08.2026 (19:00 - 23:00) Line Up (Geležinkelio g. 6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ