Аўтограф-сесія Віктара Марціновіча ў «Акадэмкнізе»

09.09.2016 18:30 - 20:00 Акадэмкніга (Незалежнасці, 72) Бясплатнае

9 верасня ў 18:30 у кнігарні «Акадэмкніга» (Незалежнасці, 72) адбудзецца аўтограф-сесія беларускага пісьменніка Віктара Марціновіча, прысвечаная выхаду рамана «Возера Радасці».

“Возера Радасці” – пятая кніга Марціновіча і, паводле прызнання аўтара, «самы шчыры і самы дарослы раман з напісаных дагэтуль», а таксама “спроба прыбраць фільтры, якія існуюць паміж сэрцам і мастацкім тэкстам“. Пераклад на беларускую мову здзейсніў літаратар Віталь Рыжкоў. Пераклад і выданне сталі магчымымі дзякуючы падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі».

Як паведамляе анатацыя, «гэты раман — road movie, маршрут якога пралягае праз Мінск, Тарасава, Вільню і нават Месяц. Летапіс пакалення, што згубілася ў складцы паміж ліквідацыяй ВЛКСМ і яго ўрачыстым адраджэннем. Кніга пра непазбежнасць сталення, а таксама пра тое, якія нечалавечыя намаганні трэба прыкласці, каб застацца чалавекам».

Першы наклад гэтай кнігі, выпушчаны выдавецтвам «Кнігазбор» (1500 асобнікаў) быў распрададзены за летнія месяцы, 9-га верасня ў продаж паступіць другі наклад.

Аўтограф-сесія ў «Акадэмкнізе» стане яшчэ і стартам афіцыйных продажаў арыгінальнай рускай версіі «Возера радасці», якая выйшла ў маскоўскім выдавецтве «Время». На мерапрыемстве можна будзе набыць кніжку на любой з дзвюх моваў ды падпісаць яе ў аўтара.

Уваход – вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава Вікторыі Крупскай «Філасофія колеру» ў Віцебску

30.04.2025 17:00 - 01.06.2025 18:00 арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Прэм’ера спектакля «STATUS» у Варшаве

18.05.2025 (18:00 - 20:00) прастора «MIT» (Stalowa, 36)

Саша Філіпенка ў Берліне

26.05.2025 (19:00 - 21:00) Das Werkhaus (Oranienburger Str. 32)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ