Бабруйск. Круглы стол, прысвечаны Магдэбургскаму праву ў гарадах Магілёўскай вобласці

05.11.2015 18:00 - 20:00 Бабруйск, вул. Кастрычніцкая, 173-а Бясплатнае

Пятага лістапада, у чацвер, у Бабруйску адбудзецца тэматычны вечар, прысвечаны Магдэбургскаму праву ў гарадах Магілёўскай вобласці (у прыватнасці — у нашым горадзе).

Мерапрыемства пройдзе ў форме круглага стала. Удзел у ім возьмуць даследчыкі гэтай тэмы з Магілёва, з Бабруйска; актывісты грамадскіх арганізацый; дзеячы культуры.

Як заяўлена арганізатарамі, акрамя гісторыкаў, краязнаўцаў, круглы стол разлічаны таксама на музейных работнікаў, прадстаўнікоў дзяржаўных структур, якія займаюцца культурай, прадстаўнікоў СМІ і — на ўсіх зацікаўленых.

Мэта і сэнс падобнага роду мерапрыемстваў (а яны праходзяць па ўсёй Магілёўскай вобласці) — прыцягненне ўвагі мясцовай грамадскасці да гістарычных традыцый горада, папулярызацыя ідэі ўзмацнення мясцовага самакіравання ў сучасных умовах.

Магдэбургскае права-адна з найбольш вядомых сістэм гарадскога права, якая склалася ў XIII стагоддзі ў горадзе Магдэбург у якасці феадальнага гарадскога права, згодна з якім эканамічная дзейнасць, маёмасныя правы, грамадска-палітычнае жыццё і саслоўны стан гараджан рэгуляваліся ўласнай сістэмай юрыдычных нормаў, што адпавядала ролі гарадоў як цэнтраў вытворчасці і грашова-таварнага абмену.

Круглы стол пройдзе па адрасу: вул. Кастрычніцкая, 173-а (уваход з тыльнага боку дома; паўпадвальнае памяшканне; каля ўваходу — шыльда «Камп’ютэрныя курсы»).

Пачатак у 18.00.

Уваход — вольны.

 

babruysk.by


Вам можа быць цікава

Выстава «Беларускія мастакі ў выгнанні» ў Кракаве

01.03.2026 12:00 - 19.04.2026 18:00 Музей Яна Паўла II (ul. Totus Tuus, 34)

Выстава "Ednotes. On Reading Anarchy" ў Вене

10.03.2026 19:00 - 14.03.2026 22:00 IMPROPER WALLS (Reindorfgasse 42)

Канцэрт камернай музыкі „In deine Hände …” ў Варшаве

21.03.2026 (18:00 - 20:00) Касцёл св. Аляксандра (Plac Trzech Krzyży 10/14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ