Бабруйск: якім мы хочам бачыць свой горад?

22.11.2016 18:00 - 18:00 Тайм-клуб “13:87” (Бабруйск, вул. Савецкая, 97-2) Уваход вольны

Бабруйск, бадай, адзін з першых гарадоў, які прыгадваюць у размове пра Беларусь. Гэта адзін з самых знакавых гарадоў, якім валодалі Радзівілы, Гаштольды, Трызны. Горад, адзначаны на мапе Еўропы XVI стагоддзя. Горад рамеснікаў і гандлёвы цэнтр Вялікага Княства!

Але сёння, як і большасць беларускіх гарадоў, Бабруйск не мае свайго персанальнага аблічча. Будынкі савецкай забудовы, адсутнасць цікавых гарадскіх прастораў і выразнага ўяўлення па пытаннях архітэктуры і афармлення (ад гарадскіх шыльдаў да колеру фасадаў).

22 лістапада кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашае ўсіх неабыякавых жыхароў і гасцей горада падзяліцца сваімі меркаваннямі на ток-шоў “Бабруйск: якім мы хочам бачыць свой горад?”.

У дыскусіі бяруць удзел:

Антон Астаповіч (Мінск), старшыня Беларускага таварыства аховы помнікаў,

Валер Аляксееў (Бабруйск), ініцыятар усталявання помніка Шуры Балаганаву, герою кнігі Ільфа і Пятрова“Залое цяля”

Анастасія Дудаль (Бабруйск), дызайнер, пераможца конкурсу на лепшы праект Моладзевага парку,

Вольга Маханенка (Лепель), менеджар міні-праектаў па стварэнні турыстычных брэндаў Лепельшчыны, арганізатар фестывалю “У госці да Лепельскага цмока”

Абмяркоўваем разам:

  • візуальнае аблічча горада;
  • архітэктура і эстэтыка;
  • якім мы бачым свой горад у будучым;
  • досвед і паспяховыя прыклады іншых гарадоў Беларусі.

22 лістапада, пачатак а 18:00

г. Бабруйск, тайм клуб “13:87” (вул. Савецкая 97-2)

Уваход вольны!

Даведкі: +375293199309, budzma.mogilev@gmail.com

Падзея на Facebook


Вам можа быць цікава

Тыдзень беларускай культуры ў Вільні

Віленскі беларускі музей імя Луцкевіча (Vilniaus 20)

Выстава «Салідарнасць — мадэль, манумент, сімвал» ў Мінску

10.09.2026 19:00 - 03.10.2026 17:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

Канцэрт-спектакль «Марк Шагал. Сусвет кахання» ў Мінску (6+)

21.10.2026 (19:00 - 21:00) Моладзевы тэатр эстрады (вул. Маскоўская, 18а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ