Дзіцячы калядны баль у Мірскім замку

06.01.2026 12:00 - 17:00 Мірскі замак (вул. Чырвонаармейская, 2) 50 рублёў

6 студзеня ў Мірскім замку - традыцыйны дзіцячы калядны баль.


Запрашаюць кавалераў і дам ад 6 да 12 гадоў.

Удзельнікі балю не толькі атрымаюць урокі прыдворнага этыкету, пакажуць сваё майстэрства ў старадаўніх танцах, атрымаюць асалоду ад гульняў і загадаюць жаданні.

Разам з казачнымі персанажамі дзеці выправяцца ў падарожжа ў свет танцаў, гульняў і загадак паводле казкі "Шчаўкунок".

Вытанчаныя бальныя паўзы змяняюцца вясёлымі конкурсамі і гульнямі, а класічныя менуэты і паланэзы спецыяльна адаптаваны для дзяцей - лёгка, весела і зусім не нудна.

А напрыканцы балю кожнага ўдзельніка чакае падарунак.

Квіткі коштам 50 рублёў можна набыць у касе замка ці па спасылцы. Квіток прадугледжвае наведванне балю і музея дзіцём. Даросламу для наведвання імпрэзы і азнаямлення з экспазіцыяй трэба будзе набыць квіток у музей.

Даведкі па тэлефоне 8 (01596) 36290.



Вам можа быць цікава

Спектакль «Мінскае мора» ў Кракаве (16+)

15.09.2026 (19:00 - 20:20) Małopolski Ogród Sztuki (Rajska 12)

Трошку джазу ў Брэсце

17.09.2026 (19:00 - 21:00) дворык філармоніі (вул. Арджанікідзэ, 14)

Слава Камісаранка ў Варшаве (18+)

21.09.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Варшаве

22.09.2026 (19:00 - 20:40) Terminal Kultury Gocław (ul. Jana Nowaka-Jeziorańskiego 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ