Баранавічы. Курсы “Мова нанова”

15.03.2014 16:00 - 18:00 эколага-грамадскае аб’яднанне “Неруш” (Баранавічы, вул. Паўлава, 12) Бясплатнае

Прэзентацыя бясплатных інтэрактыўных курсаў беларускай мовы “Мова нанова” пройдзе ў Баранавічах 15 сакавіка. Пра гэта Intex-press паведаміў адзін з заснавальнікаў курсаў “Мова нанова” Глеб Лабадзенка. 

Так праходзяць курсы

Так праходзяць курсы “Мова нанова” ў Мінску

 Па інфармацыі афіцыйнага сайта моўных курсаў, асноўная мэта заняткаў – вывучэнне беларускай мовы ў інтэрактыўнай, займальнай і нязмушанай форме.

 – Многія беларусы кажуць, што беларуская — іх родная мова. Пры гэтым не зусім добра ці зусім нядобра ведаюць яе. Словазлучэнне “родная мова” вельмі часта ўводзіць у зман нас саміх. Час прызнацца, што нам пара вучыць беларускую мову нанова! Такія прыклады — калі народ адраджаў паўзабытую мову — ёсць у гісторыі, і яны натхняюць! – тлумачыцца назва “Мова нанова” на сайце курсаў.

У Баранавічах імпрэзу правядуць заснавальнікі курсаў – філолаг Алеся Літвіноўская і вядомы блогер Глеб Лабадзенка.

Імпрэза адбудзецца ў суботу, 15 сакавіка, а 16.00, у офісе эколага-грамадскага аб’яднання “Неруш” па адрасе: вул. Паўлава, 12. Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава «Васільковае трымценне» ў Мінску

05.09.2025 11:00 - 10.10.2025 19:00 Нацыянальны мастацкі музей, выставачны корпус (вул. Маркса, 24)

Вольскі ў Чыкага

20.09.2025 (19:00 - 21:00) ShAnet Galleries (1040 South Milwaukee Avenue)

Чытка п’есы «Інсула» ў Лондане

23.09.2025 (19:00 - 21:00) Stone Nest (136 Shaftesbury Ave)

NAVIBAND у Катавіцах

28.09.2025 (20:00 - 22:00) Piąty Dom (Jana Matejki 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ